прыся́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які прыняў прысягу, прысягнуў каму‑н.

2. Разм. Пастаянны, заўсёдны. І прэлат з Ліптова завітаў з паклонам. Гэты быў у [караля] прысяжным шпіёнам. Бажко.

3. у знач. наз. прыся́жны, ‑ага, м. У буржуазным судзе — выбарная асоба, якая ўдзельнічае ў разборы судовых спраў. Суддзя часта пазяхаў. Аб нечым параіўшыся з прысяжнымі, ён пачаў допыт Джыавані. Лынькоў.

•••

Прысяжны павераны гл. павераны.

Суд прысяжных гл. суд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэмпіён, ‑а, м.

Званне пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання. Чэмпіён свету. □ Павел любіў спорт. Але яшчэ больш любіў фізіку, а чэмпіёнам не зрабіўся толькі таму, што не хапіла часу для трэніровак. Шыцік. [Марына Паўлаўна:] — Ігар заняў першае месца па Саюзу па плаванню. Чэмпіён... Як я рада. Васілевіч.

•••

Абсалютны чэмпіён — спартсмен, які атрымаў найбольшую колькасць ачкоў у спаборніцтвах.

[Англ. — champion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кару́заасоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус. скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен. koruze ’кляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоцман ’чалавек, які адказвае за стан усіх плытоў’ (гродз., Нар. сл.), ’асоба, якая праводзіць судны па фарватэры’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой гэта запазычанне з гал. loodsman ці з с.-н.-ням. lôtsman (< англ. loadsman) у эпоху Пятра I (Фасмер, 2, 525). Аднак лоцманъ сустракаецца яшчэ ў пск. і смал. летапісах XV–XVII стст. (Філін, Происх., 612), таму можна гаварыць пра самастойнае і больш ранняе запазычанне ў ст.-бел. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладзіна́ ’малады лес’ (маст., карэліц., Сл. ПЗБ), молодзіна́ ’вельмі маладая асоба’ (ТС), укр. молоди́на ’салодкая смятана’, н.-луж. młoźina ’маладыя людзі’, ’майская зелень дрэў’, в.-луж. młodźina ’моладзь’, ’малады лес’, ’лесагадавальнік’, чэш. mladina ’што-небудзь маладое (піва, лес)’, славац. mladina ’малады лес’, ’маладое піва’, славен. mladína ’моладзь’, ’маладыя жывёлы’, серб.-харв. млади̏на ’маладняк (свойскіх птушак)’, макед. младина ’маладосць’, ’моладзь’, младини ’маладыя гады’, балг. младина́ ’тс’. Прасл. moldina ’малады перыяд у людзей, жывёл, раслін’. Да моладзь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Афіцэ́р, дыял. ахвіцэ́р. Ст.-бел. официеръ (з першай палавіны XVII ст., гл. Булыка, Запазыч.) адпавядае графічна ням. Officier, што з франц. officier ад лац. officiārius ’афіцыйная асоба, службовец’, параўн. officium ’служба’. Можна дапусціць непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (Гіст. лекс., 114) або праз польскае пасрэдніцтва, дзе былі вядомы абедзве формы — oficer і oficyer, параўн. Рыхардт, Poln., 84; Фасмер, 3, 174; форма афіцэр замацавалася ў літаратурнай мове пад уплывам рус. офицер, гл. Баханькоў, БЛ, 1972, 2, 44–45; Крукоўскі, Уплыў, 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́хадзень ’прышэлец, прыблуда’ (ТСБМ, Янк. 3., Нар. Гом.; ашм., Стан.), прыхо́дзень ’які прыйшоў з другога месца, прышлы’ (Ласт.), сюды ж прыхажа́кі ’прышлыя людзі’, прыхо́джы, прыхо́жы, прыхаджа́лы ’прышлы, нетутэйшы’, маст. прыхо́джы перан. ’запазычаны’ (паст., віл., трак., смарг., навагр., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. приходень ’прышлая асоба; чужаземец’, якое, паводле Жураўскага (SOr, 10, 40), запазычана з польск. przychodzień ’тс’, што, на думку Вярхова (Аб нек. асабл., 34, 37), неабавязкова ў сувязі з прадуктыўнасцю словаўтваральнага тыпу. Ад прыходзіць (гл. хадзіць) з розным суфіксальным афармленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэміе́жнік ‘прыгнятальнік’ (Сл. ПЗБ), тэміе́жыті ‘знішчаць, высякаць’ (там жа), ст.-бел. тямяжити ‘прыгнятаць’ (1598 г., ГСБМ). З польск. ciemiężca ‘тс’ з падляшскай фанетыкай і заменай арыгінальнага суфікса на рэгулярны для беларускай мовы суфікс ‑нік са значэннем ‘асоба мужчынскага полу па роду дзейнасці ці па схільнасці да чаго-небудзь’ або ўтвораны непасрэдна ад запазычанага дзеяслова. З польск. ciemiężyć ‘прыгнятаць, прыціскаць’, што да прасл. *temati ‘прыціскаць, душыць’ (Борысь, 80), гл. тамі́ць. ЕСУМ (5, 544) для адпаведнага запазычанага ўкр. темя́жити дапускае сувязь з тімʼя ‘цемя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзна́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -на́к, ж.

1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.

А. на карце.

А. ў дакументах.

2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.

Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.

Індывідуальная а. асобы.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.

Атрымаць выдатную адзнаку.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.

Дыплом з адзнакай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дачка́, і́, ДМ дачцэ́; мн. до́чкі (з ліч. 2, 3, 4 дачкі́), дачо́к і до́чак; ж.

1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў. Бацькі не маглі нарадавацца: дачка расла бойкая, разумная. Хадкевіч. Люба — адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі. Мурашка. Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку. Прыказка.

2. каго-чаго. Высок. Пра жанчыну, якая ўсе сілы аддае на служэнне народу, радзіме. Дачка народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)