ператрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла; -расі́; -рэ́сены; зак.
1. што. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.; перабраць, пераглядзець, шукаючы чаго-н.
П. палавікі.
П. ўсе рэчы.
П. ў памяці мінулае (перан.).
2. каго-што. Зрабіць вобыск.
Паліцыя ператрэсла ўсіх жыхароў вёскі (усю вёску).
|| незак. ператраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ператрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уво́гуле.
1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.
У. справы ідуць нядрэнна.
2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.
Ён у. такі.
3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.
На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.
4. у знач. пабочн. сл. У цэлым, у выніку.
Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вако́лічны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў ваколіцы, у наваколлі. Чуткі пра бандытаў паплылі па ўсіх ваколічных вёсках. Чарнышэвіч. Тое, што трывожыла ў гэты час Мікіту, займала.. усіх ваколічных сялян. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макро́та, ‑ы, ДМ ‑роце, ж.
Слізістыя і гнойныя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў. Кашаль з макротай. □ — Палачкі Коха ў макроце знайшлі, — растлумачыў па ўсіх правілах медыцыны брат. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́гма, ‑ы, ж.
1. Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і гістарычных умоў.
2. звычайна мн. (до́гмы, ‑аў). Асноўныя палажэнні якога‑н. вучэння. Догмы рыжскага права.
[Грэч. dogma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Абмераць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабмерваць участкі.
2. Разм. Мераючы або адважваючы што‑н., недадаць нейкую колькасць чаго‑н. усім, многім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго ад чаго‑н. і з інф.
1. Адвучыць ад чаго‑н. усіх, многіх. Паадвучваць дзяцей ад дрэнных прывычак.
2. Разм. Закончыць навучанне ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паарышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Арыштаваць усіх, многіх. У час вайны ніхто вечарам агню не запальваў: не было газы ды і небяспечна. Маглі наляцець фашысты і ўсіх паарыштоўваць. Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павар’яце́ць, ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.
Звар’яцець — пра ўсіх, многіх. Песня была не вельмі ўжо і хвацкая, але ў гэтыя дні ўсе нібы павар’яцелі з ёю, круцілі можа сто разоў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзічэ́ць, ‑эе; зак.
1. Стаць, зрабіцца больш дзікім. Сабака падзічэў.
2. Стаць, зрабіцца дзікім — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Сахрон:] — Усё ж чыста спалена, разбурана... Поле зарасло, лугі падзічэлі... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)