мана́рхія, ‑і, ж.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання. Абмежаваная манархія. Неабмежаваная манархія.

•••

Абсалютная манархія — манархія, у якой уся ўлада належыць толькі манарху.

Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.

Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой каралеўская ўлада апіралася на органы прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.

[Ад грэч. monarchia — адзінаўладства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

причём союз, в разн. знач. прычы́м;

при шко́ле хоро́ший сад, причём большинство́ дере́вьев шко́льники посади́ли са́ми пры шко́ле до́бры сад, прычы́м бо́льшасць дрэў шко́льнікі пасадзі́лі са́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сход в разн. знач. сход, род. схо́ду м.;

при схо́де с корабля́ пры схо́дзе з карабля́;

круто́й сход разг. стро́мкі сход;

се́льский сход ист. се́льскі сход.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адда́ча ж., в разн. знач. отда́ча;

узя́ць без ~чы — взять без отда́чи;

а. пад суд — отда́ча под суд;

а. пры стрэ́ле — отда́ча при вы́стреле;

а. капіталаўклада́нняў — отда́ча капиталовложе́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спяка́нне, -я, н. (спец.).

1. Шчыльнае злучэнне асобных часцінак цвёрдага рэчыва пры высокай тэмпературы.

С. тарфяных пластоў.

2. Працэс атрымання цвёрдых і порыстых кавалкаў з дробных, парашкападобных або пылападобных матэрыялаў; агламерацыя.

С. баксітаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюракраты́зм, -у, м.

1. Сістэма кіравання, пры якой дзейнасць органаў выканаўчай улады празмерна ўскладнена і накіравана на забеспячэнне ведамасных інтарэсаў.

2. перан. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы.

|| прым. бюракраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́та, нескл., н.

У некаторых краінах: асобныя кварталы горада, выдзеленыя для пражывання дыскрымінаваных расавых ці рэлігійных груп насельніцтва.

Негрыцянскае г. (у ЗША). Яўрэйскія г. (у Еўропе пры фашызме). Каталіцкія г. (у Паўночнай Ірландыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альфа-...

Першая састаўная частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў.

Альфа-часціцы — ядры атама гелію.

Альфа-прамяні — адзін з відаў выпрамянення радыеактыўных ядзер.

Альфа-распад — выдзяленне альфа-часціц пры самаадвольным распадзе атамных ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амартыза́цыя, -і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці маёмасці ў выніку яе зношвання.

2. Аслабленне сілы ўдараў, штуршкоў і пад. пры дапамозе спецыяльных прылад.

|| прым. амартызацы́йны, -ая, -ае.

Амартызацыйныя прыстасаванні (рысоры, буферы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́за, -ы, мн. -ы, рыз, ж.

1. Адзенне, якое надзявае святар пры набажэнстве.

Пазалочаная р.

2. Фігурная металічная накладка на абразах, якая пакідае адкрытымі толькі твар і рукі святога.

|| прым. ры́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)