дружо́к, ‑жка, м.
1. Ласк. да друг (звычайна ў звароце). — Ну, што, дружок? Пусцім дымок? — казаў Галубовіч, лагодна усміхнуўшыся. Колас.
2. Адзін з распарадчыкаў у вясельным абрадзе. Хлопцы не адчынялі маладым вароты, пакуль дружок з завязаным наўкос ручніком не сышоў з воза. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палаві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Памянш.-ласк. да палавіна (у 1 знач.).
2. Рухомая, прымацаваная частка якога‑н. прадмета. Дзверы, што вялі ў сярэдзіну клубнага памяшкання, былі прыадчынены, і на адной з карычневых палавінак матляўся.. вялізны замок. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пінжачо́к, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да пінжак. Каля бярэзніку .. [Лемяшэвіч] сустрэўся з высокім чалавекам у гэткім жа, як у яго, саламяным капелюшы і ў белым пінжачку. Шамякін. — Здымайце свой пінжачок — сушыцеся, — яна фартухом змяла і без таго чысты сасновы тапчан, запрашаючы госця сесці. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутарэ́ц, ‑рца, м.
Разм. Памянш.-ласк. да хутар; невялікі хутар. Косая сцежка вырываецца з парасніку і лена ўзбягае на ўзгорак пад самы хутарэц. Мурашка. Рудзінскія таксама жывуць на канцы сяла. Нават не на канцы, а наводшыбе, так, як бы свой хутарэц. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яе́чка, ‑а, н.
1. Памянш.-ласк. да яйцо.
2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае сперматазоіды і мужчынскія палавыя гармоны.
3. У батаніцы — устарэлая назва семязавязі.
•••
Як яечка — пра што‑н. добра зробленае, прыгожае. Тыдзень часу, і грэбля была б як яечка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бара́н¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Жвачная млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх з густой воўнай і выгнутымі рагамі.
Горны б.
2. Самец авечкі.
3. перан. Пра тупога, някемлівага чалавека (лаянк.).
◊
Уперціся як баран (разм., неадабр.) — пра ўпартага чалавека.
Як баран на новыя вароты (глядзець) (разм.) — глядзець на што-н. разгублена, нічога не разумеючы.
|| памянш.-ласк. бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. барано́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Б. лой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мясці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да мясціна. Яны звярнулі з дарогі, выбралі слаўную мясцінку — зялёны грудок сярод жоўценькага пясочку — і спыніліся. Колас. Дзед... выбіраў Васілю з маткай рыбную мясцінку. Мележ. Мясцінку слаўную знайшоў І рыбы налавіў з паўпуда! Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарадо́к 1, ‑дка, м.
1. Памянш.-ласк. да горад (у 1 знач.); невялікі горад. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі.
2. Група жыллёвых або службовых будынкаў, аб’яднаных адным прызначэннем. Ваенны гарадок. Клінічны гарадок. // Спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Гімнастычны гарадок.
гарадо́к 2,
гл. гарадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́блачка, ‑а, н.
1. Памянш.-ласк. да воблака; невялікае воблака. Дзе-нідзе плывуць, нібы рассыпаныя кудзелі воўны, воблачкі. Бядуля. Над каўшом выбухнула лёгкае воблачка дыму. Карпаў.
2. перан. Лёгкі цень праяўлення настрою, думкі, стану і пад. На твары непрыкметна ні хмурынкі, ні воблачка думак. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзянёк, ‑нька, м.
Ласк. і зніж. да дзень (у 1, 2 знач.). У першы святочны дзянёк выйшаў настаўнік на знаёмую яму сцежку, каля двух ветракоў, і пайшоў на чыгунку. Колас. «Ну, будзе дзянёк!» — заклапочана падумала.. [Таня], міжвольна прыслухоўваючыся да голасу бойкага юнака ў карычневай футболцы. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)