маладцава́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і малайцаваты. Маладцаватая выпраўка. □ Увайшоў .. [Бабейка] у пакой нейкі пасвяжэлы, маладцаваты — твар быў паголены, румяны, вочы ясныя, з усмешкай, у якой як быццам не было нічога затоенага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малале́цтва, ‑а, н.

Тое, што і маленства. Ой ты, маё сонца, Як жа свеціш ясна! Дзе ж было раней ты, Як быў я няшчасны? Як я ў малалецтве Радасці не ведаў. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзервяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Тое, што і дзеравянець. — Дзе ж ён? — машынальна паўтарыла .. [Любка], адчуваючы, як дзервянеюць ногі, як стыне сэрца. Лынькоў. Адно было прыкра, што пачала дзервянець сагнутая спіна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзёрзкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць дзёрзкага. Дзёрзкасць паводзін. Дзёрзкасць учынку.

2. Дзёрзкі ўчынак, дзёрзкія словы. Не было тыдня, каб Грачова не знаходзіла прычыны да каго прычапіцца, пагаварыць дзёрзкасцей і накрычацца ўволю. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбнале́ссе, ‑я, н.

Дробны, невысокі лес. Ельнік спачатку радзеў, потым яго трохі змяніла бярозавае драбналессе. Брыль. На некалькі дзесяткаў вёрст вакол не было ніводнай вёскі — скрозь адны толькі балоты, парослыя драбналессем. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мітуслі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць мітуслівага. [Пачулія:] — Найбольш мне мітуслівасць твая не падабаецца, я люблю працаваць спакойна: выйграў — добра, прайграў — плакаць не буду. Самуйлёнак. Варта было прыйсці Галынскаму, як разгубленасць і мітуслівасць зніклі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́тарства, ‑а, н.

1. Дзейнасць наватараў. Займацца наватарствам.

2. Усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой‑н. галіне дзейнасці. [Чыкуноў:] «Тое, што ўчора было наватарствам, крокам наперад, сёння ўжо стала пройдзеным этапам». Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нада́лей і надале́й, прысл.

На будучы час, на потым. Кантракта надалей.. [пан] не падпісаў. Бядуля. Заставацца ў шэрым драўляным доміку надалей было немагчыма. Нядзведскі. [Чалавек] сядзеў, азіраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак.

1. што і чаго. Зжаць менш, чым належыць, не да канца. Недажаць загон аўса.

2. Папрацаваць на жніве менш, чым было вызначана. Недажаць да вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непашко́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які застаўся цэлым, добра захаваўся. Ведалі кулямётчыкі, ды і не толькі яны, асобую любоў камбрыга да тэхнікі і таму стараліся не псаваць яе, калі можна было захапіць непашкоджаную. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)