жарало́, -а́, мн. жаро́лы і (з ліч. 2, 3, 4) жаралы́, жаро́лаў, н.

Глыбокая адтуліна ў чым-н.

Ж. гарматы.

Ж. вулкана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́йдваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Гайдаць злёгку або час ад часу.

Вада пагойдвае лодку.

|| наз. паго́йдванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́знены, -ая, -ае.

1. Які наступае, адбываецца, робіцца пазней звычайнага або пазней, чым трэба.

Спозненая восень.

С. прыезд.

2. Позні.

С. званок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; незак.

Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-, чым-н.

Учынак не стасуецца з яго характарам і выхаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сты́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Чым-н. вострым пакалоць у многіх месцах, усюды.

|| незак. сты́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распераза́ць, -перажу́, -пяра́жаш, -пяра́жа; -перажы́; -пераза́ны; зак., каго-што.

Зняць, развязаць тое, чым быў падперазаны (пояс, рэмень і пад.).

Дзед расперазаў кажух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́пыт, -у, М -пыце, м.

Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім-, чым-н.

П. на кнігі.

П. выклікае прапанову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праважда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Правесці які-н. час у клопатах аб кім-, чым-н.

Цэлы дзень праваждаліся, пакуль уладкавалі турыстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праканапа́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што.

Канапацячы, заткнуць усе пазы, дзіркі ў чым-н.

П. лодку.

|| незак. праканапа́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прама́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Тое, што і промах (у 2 знач.).

Зрабіць прамашку ў чым-н.