Пе́тна мн. л. ’плямы па твары’ (лід., лях., Сл. ПЗБ), лепта ’ружовыя месцы на шчацэ’ (бераст., ЛА, 3), пешнячырвоная плямка на скуры’ (Варл.), петначка ’абсевак’ (гродз., ЛА, 2). Гл. пятно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́чкачырвоная стужка’ (абл., ТСБМ). Рус. дыял. жи́чка ’ваўняная пража’, ’суровая нітка’, тул. жи́ча ’кайма, падшыўка’, перм., сіб., кур., пенз. ’чырвоны гарус’, укр. жи́чкачырвоная шарсцяная нітка’, ’шарсцяная ці шаўковая тасьма’, польск. życzkaчырвоная стужка ці тасёмка’, балг. жичка ’нітка’ (Гераў). Параўн. славен. žica ’дрот’, серб.-харв. жи̏ца ’пасма, нітка, дрот, жыла’, балг. жѝца ’дрот’, разм. ’нітка’, дыял. ’сцябло гарбуза, кавуна і г. д.’, макед. жица ’нітка, дрот’, ’слой зямлі’, ’наследнік’. Прасл. *žika > *žica ’стужка, пасма, нітка’. Літ. gijà ’нітка ў аснове тканіны’, лат. dzija ’тс’, а таксама ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’, вед. jiya ’цеціва’, ст.-іран. ǰiyā ’жыла’, грэч. βιός ’лук’. Узыходзіць да таго ж і.-е. кораня, што жыла (гл.): *g​heiə‑, *g​hī‑ ’жыла, стужка’. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 57–58; БЕР, 1, 549; Брукнер, 669; Скок, 3, 679–680; Траўтман, 87. Корань g​hī‑ атрымаў у слав. ‑k‑ (Мейе, Études, 209) і трансфармаваўся ў *ži‑k‑; з памянш. суфіксам *‑ьk‑ атрымліваецца жычка (форм. žica мае ‑c‑ па бадуэнаўскай палаталізацыі). Аб прасл. *žica ў суч. слав. мовах гл. Чумакова, Совещание по ОЛА (Ужгород, 25–28 сентября 1973 г.). Тезисы докладов. М., 1973, 80–82. Значэнне ’чырвоная стужка’ ў бел., укр., польск. сфарміравана, відаць, не незалежна, не выключана, што распаўсюджана з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́ста-цёмна-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гу́ста-цёмна-чырво́ны гу́ста-цёмна-чырво́ная гу́ста-цёмна-чырво́нае гу́ста-цёмна-чырво́ныя
Р. гу́ста-цёмна-чырво́нага гу́ста-цёмна-чырво́най
гу́ста-цёмна-чырво́нае
гу́ста-цёмна-чырво́нага гу́ста-цёмна-чырво́ных
Д. гу́ста-цёмна-чырво́наму гу́ста-цёмна-чырво́най гу́ста-цёмна-чырво́наму гу́ста-цёмна-чырво́ным
В. гу́ста-цёмна-чырво́ны (неадуш.)
гу́ста-цёмна-чырво́нага (адуш.)
гу́ста-цёмна-чырво́ную гу́ста-цёмна-чырво́нае гу́ста-цёмна-чырво́ныя (неадуш.)
гу́ста-цёмна-чырво́ных (адуш.)
Т. гу́ста-цёмна-чырво́ным гу́ста-цёмна-чырво́най
гу́ста-цёмна-чырво́наю
гу́ста-цёмна-чырво́ным гу́ста-цёмна-чырво́нымі
М. гу́ста-цёмна-чырво́ным гу́ста-цёмна-чырво́най гу́ста-цёмна-чырво́ным гу́ста-цёмна-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сі́не-бе́ла-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́не-бе́ла-чырво́ны сі́не-бе́ла-чырво́ная сі́не-бе́ла-чырво́нае сі́не-бе́ла-чырво́ныя
Р. сі́не-бе́ла-чырво́нага сі́не-бе́ла-чырво́най
сі́не-бе́ла-чырво́нае
сі́не-бе́ла-чырво́нага сі́не-бе́ла-чырво́ных
Д. сі́не-бе́ла-чырво́наму сі́не-бе́ла-чырво́най сі́не-бе́ла-чырво́наму сі́не-бе́ла-чырво́ным
В. сі́не-бе́ла-чырво́ны (неадуш.)
сі́не-бе́ла-чырво́нага (адуш.)
сі́не-бе́ла-чырво́ную сі́не-бе́ла-чырво́нае сі́не-бе́ла-чырво́ныя (неадуш.)
сі́не-бе́ла-чырво́ных (адуш.)
Т. сі́не-бе́ла-чырво́ным сі́не-бе́ла-чырво́най
сі́не-бе́ла-чырво́наю
сі́не-бе́ла-чырво́ным сі́не-бе́ла-чырво́нымі
М. сі́не-бе́ла-чырво́ным сі́не-бе́ла-чырво́най сі́не-бе́ла-чырво́ным сі́не-бе́ла-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́льштук, ‑а, м.

Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам. Па падсіненую сарочку з накрухмаленымі грудзьмі.. звісалі шырокія хвасты чорнага гальштука. Мурашка.

•••

Піянерскі гальштукчырвоная касынка піянераў, якая завязваецца вакол шыі доўгімі канцамі наперад.

Залежыць (заліць) за гальштук гл. залежыць.

[Ад ням. Halstuch — шыйная хусцінка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да кофта; кофта з лёгкай тканіны. Ядвіся таксама была адзета з густам. На ёй была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдзі́ў ’сурокі’ (віл., Сл. ПЗБ). Верагодна, прыставачна-бяссуфікснае ўтварэнне ад незафіксаванага *прыдзіві́ць/*прыдзіві́цца ’сурочыць’ < дзіві́ць/‑цца (гл.). Фармальна сюды ж таксама пін. прыды́ў у выразе на прыды́ў ’на выгляд’: у саду вышенька на прыды́ў чырвоная (Доўн.-Зап., Пін.), аднак, яно, відаць, з польск. na przędziw ’на дзіва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ўчая ступня ’герань крывяна-чырвоная, Geranium sanguineum L.’ (Касп.), воўчая стапа ’тс’ (Дэмб., 1, 284). Рус. волчья стопа ’Geranium pratense L.’, укр. вовча стопа ’Geranium sanguineum L.’ Гл. ступня. Відавочна, паводле формы лісця, параўн. назвы для Geranium pratense L. рус. орлиная лапка, медвежья лапка, укр. вовчі лапки (Аненкаў, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэнсо́вы (пэнсовый) ’тлуста-чырвоны’ (Бяльк.). Запазычана праз польск. ponsowy, pąsowy ’ярка-чырвоны’ з франц. ропсеай ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. ропсеі ’палявы мак’ — няяснага паходжання (звязваюць з франц. ропсеай, ропсеі ’масток’, лац. ponticelluSy pons ’мост’, Банькоўскі, 2, 521; параўн. фальклорныя Устойлівыя выразы калінавы мост і чырвоная каліна). Гл. пунсовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ўласцівасці атласу. Атласнае перапляценне. □ А ліст на дрэвах, як атласны, Гамонку радасную меў... Гурло. // Зроблены з атласу. На.. [Ядвісі] была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. У сваім атласным квяцістым плацці.. [Маня] здавалася на возе скопам яркіх летніх красак. Васілевіч.

а́тласны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)