лама́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж. (разм.).

1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч, палка і пад.).

2. Старая або сапсаваная непрыгодная рэч.

Не стрэльба, а л.

3. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Няуклюдная л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадавы́, ‑ога, м.

Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Па дарозе [Лабановічу] папалася некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звычайна стаялі або тупалі гарадавыя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палі́цыя, -і, ж.

1. У некаторых краінах: адміністратыўны орган аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.

2. зб. Асобы, якія служаць у гэтым органе.

|| прым. паліцэ́йскі, -ая, -ае.

П. чын.

Атрад паліцэйскіх (наз.). Паліцэйскія метады кіравання (перан.; якія апіраюцца на насілле).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыно́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дзяржаўны служачы, які мае чын або займае дзяржаўную пасаду.

2. перан. Той, хто выконвае сваю работу фармальна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі.

|| прым. чыно́ўніцкі, -ая, -ае і чыно́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калонаважа́ты, ‑ага, м.

Той, хто вядзе калону (у 2 знач.), ідзе ўперадзе яе. // Малодшы чын у рускай арміі 18 — пач. 19 стст.; афіцэр, які вядзе калону войска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычыні́ць1 ’паслужыць прычынай чаго-небудзь; выклікаць непрыемныя наступствы’ (ТСБМ), ’зрабіць’: мне дабра не прычыніла і тая Антоля (пух., Сл. ПЗБ), прычыня́цца ’выбіраць пэўныя ўмовы, абставіны’ (ТС). Да чын, чыніць (гл.).

Прычыні́ць2 ’зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна’ (ТСБМ, Ласт., Янк. 1, Ян.), прічыні́ць ’тс’ (Бяльк.), а таксама прычыні́ць ’прыадчыніць’ (ТС); сюды ж са спецыфічным абмежаваннем семантыкі прычыны́ты ’завязаць (фартух)’ (кобр., ЛА, 4). Беларуска-ўкраінскі семантычны рэгіяналізм (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41; Непакупны, Связи, 86). Далей гл. чын, чыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чин

1. чын, род. чы́ну м.;

2. (чиновник) уст. чын, род. чы́на м.;

3. (порядок) уст. лад, род. ла́ду м.; (обычай) звы́чай, -чаю м.;

без чино́в без цырымо́ніі;

чин чи́ном як след, як ма́е быць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́паршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Воінскае званне асобы, якая добраахвотна праходзіць службу звыш устаноўленага тэрміну, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

2. У царскай арміі: самы малодшы афіцэрскі чын, а таксама асоба ў гэтым чыне.

|| прым. пра́паршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасце́льнічы, ‑ага, м.

Прыдворны чын у Рускай дзяржаве 15–17 стст., асоба, якая ведала пасцеллю цара, яго асабістай казной, майстэрняй, у якой шылі адзенне і бялізну цару, і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сельнічы, ‑ага, м.

Гіст. Прыдворны чын у рускай дзяржаве 15–17 стст. // Асоба, якая ўзначальвала Канюшневы прыказ з пачатку 17 ст., а таксама загадвала царскім псовым паляваннем. Загад ясельнічага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)