тарака́н, ‑а, м.

Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека. З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі, як шамацелі тараканы за печчу. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упы́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Пырхаючы, уляцець куды‑н. (пра птушак, матылёў). Раптам.. [на балкончык] упырхнула маленькая птушачка з чорнай галоўкай. Даніленка. // перан. Хутка і лёгка ўвайсці, убегчы куды‑н. [Гумоўскі] не паспеў і агледзецца, як.. [Адэля] упырхнула ў хату. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадаўгава́ты, ‑ая, ‑ае.

Падоўжаны; большы ў даўжыню, чым у шырыню. У вузкім, прадаўгаватым пакоі паўзмрок, на стале, з краю, лямпа, вокны завешаны шчыльнай чорнай паперай. Навуменка. Свежыя, зялёныя, прадаўгаватыя — адзін у адзін — .. [агуркі] радавалі вока гаспадыні і госця. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парцье́ра, ‑ы, ж.

Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах або вокнах. Вялікія вокны залы былі напалову заценены цяжкімі шчыльнымі барвова-чорнымі парцьерамі. Новікаў. Тамаша вывелі ў суседні пакойчык і пасадзілі ля адчыненых дзвярэй, завешаных цяжкай чорнай парцьерай. Мядзёлка.

[Фр. portiére.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорнабаро́ды, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае чорную бараду, з чорнай барадой. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю. Чарнышэвіч. / у знач. наз. чорнабаро́ды, ‑ага, м. Маладзейшы маўчаў, бо чорнабароды ўвесь час на яго зыркаў вачыма. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ярмо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Шапачка без аколышка з мяккага матэрыялу, якая шчыльна прылягае да галавы. Сціснутым кулаком Тумілін паправіў на галаве зашмальцаваную квадратную ярмолку. Савіцкі. [Дзед] у чорнай аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля.

[Ад польск. jarmułka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхапі́цца, ‑хопіцца; зак.

Разм.

1. Пашкодзіцца ад дзеяння чаго‑н. (марозу, агню і пад.).

2. Прымацавацца, прыклеіцца да чаго‑н. [Міхля] моцна прыціснула двума пальцамі да яго губы свежы кавалачак чорнай .. воўны. Так і трымала, пакуль не прыхапілася воўка. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́га, ‑і, ДМ ‑тузе, ж.

Празмернае напружанне сіл. Конь з натугай вырываў ногі з чорнай твані. Лобан. Бурмакоў націснуў плячом, чырванеючы ад натугі. Накрыўка раптам адскочыла, адкрываючы выхад. Шыцік. / Пра машыны, механізмы. Зазвінеў матор ад вялікай натугі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымарозіць.

2. у знач. прым. Злёгку пашкоджаны марозам; абмарожаны. Прымарожаныя яблыкі. □ [Лёкса] нагнулася, узяла ў руку прытаптаны нагамі корчык жыта — камячок чорнай зямлі з прымарожанымі жоўта-зялёнымі стрэлкамі і доўгімі белымі ніткамі карэньчыкаў. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жуль-жуль-жуль ’выгук для падзывання авечак (міёр., Шатал.). Параўн. славен. žûžka ’імя чорнай авечкі’. Магчыма, корань *geu‑ з пашырэннем ‑l‑ са значэннем ’скручваць, згінаць’ (Покарны, 1, 397) > *žul‑. Сярод слоў і.-е. моў, узыходзячых да гэтага кораня, есць словы са значэннем ’кучары’ (с.-іран. gūaire), ’галава’ (ням. Küllbock і Kielbock ’бязрогі баран’). Але пэўнасці ў такой рэканструкцыі няма, паколькі нам не вяло мы іншамоўныя паралелі гэтага выгуку’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)