інквізі́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Суддзя або член інквізіцыйнага суда.

2. перан. Пра жорсткага чалавека-мучыцеля.

|| прым. інквізі́тарскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Інквізітарскія метады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́трак, ‑а, м.

Гіст. Член малодшай дружыны князя ў старажытнай Русі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарадаво́лец, ‑льца, м.

Гіст. Член тайнай палітычнай арганізацыі народнікаў «Народная воля».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік нацызму, член гітлераўскай фашысцкай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заўко́м, ‑а, м.

Заводскі камітэт прафсаюзнай арганізацыі. Член заўкома. Пасяджэнне заўкома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секцыяне́р, ‑а, м.

Член якой‑н. секцыі ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучле́н, ‑а, м.

Кніжн. Член адной з кім‑н. арганізацыі, таварыства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фракцыяне́р, ‑а, м.

Член якой‑н. фракцыі ​1 (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акадэ́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца найбуйнейшым вучоным, мастакам і пад.

Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́кер, ‑а, м.

Член хрысціянскай рэлігійнай секты, пашыранай у Англіі і ЗША.

[Англ. quaker.]