кесо́нны в разн. знач. кессо́нный;

~нная хваро́ба — кессо́нная боле́знь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ішэмі́я, -і, ж. (спец.).

Мясцовае абяскроўліванне тканкі ў выніку звужэння прасвету артэрыі, якая яе жывіць.

|| прым. ішэмі́чны, -ая, -ае.

Ішэмічная хвароба сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матылі́ца, -ы, ж.

1. мн. -ы, -лі́ц. Тое, што і матылёк.

2. Хвароба хатняй жывёлы, часцей авечак, коз, выкліканая лічынкамі стужачных глістоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяссі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Зрабіць бяссільным.

Хвароба яго абяссіліла.

|| незак. абяссі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяссі́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтары́цца, -тару́ся, -то́рышся, -то́рыцца; зак.

Адбыцца, ажыццявіцца яшчэ раз.

Памылкі паўтарыліся.

Хвароба паўтарылася.

|| незак. паўтара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. паўтарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выле́чны, ‑ая, ‑ае.

Які можна вылечыць. Вылечная хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зада́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Разм. Зацягнуцца, застарэць. Хвароба задаўнілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элефантыя́з і элефантыя́зіс, ‑у, м.

Спец. Слановая хвароба.

[Ад грэч. eléphas — слон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эхінако́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які выклікаецца эхінакокам. Эхінакокавая хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыябе́т, ‑у, М ‑беце, м.

Рад хвароб, якія суправаджаюцца выдзяленнем вялікай колькасці мачы.

•••

Цукровы дыябетхвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і ў мачы; цукровая хвароба.

[Грэч. diabētēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)