Пу́рпур ’ярка-чырвоны колер, фарба’ (ТСБМ), ст.-бел. пурпура ’тс’; сюды ж пурпуро́вачка (пра дзяўчыну) (карэліц., Марц.). Запазычана з ням. Purpur праз рус. пу́рпур ’тс’, або з лац. purpura, магчыма, праз польск. purpura (параўн. Булыка, Лекс. запазыч., 111), вядомага з XVI ст. (Банькоўскі, 2, 966), што ўзыходзяць да грэч. πορφύραфарба з соку мідыі; тканіна, афарбаваная гэтым сокам’, што ў сваю чаргу паходзіць з невядомай палеабалканскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бялі́лы, ‑аў; адз. няма.

1. Белая мінеральная фарба. Свінцовыя бялілы. Цынкавыя бялілы.

2. Белае фарбавальнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў тэатральным грыме і касметыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́хра, ‑ы, ж.

Прыродная мінеральная фарба жоўтага або чырвонага колеру. Футра ў ката было вельмі прыгожае. Дымчата-рыжае, трохі ў бруднаватую вохру. Караткевіч.

[Грэч. ōchros — бледна-жоўты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Неядавітая змяя бурага або шэрага колеру.

2. Зялёная фарба, прыгатаваная з воцатнамеднай солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́бальт, ‑у, М ‑льце, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам, цвярдзейшы за жалеза.

2. Цёмна-сіняя фарба, у састаў якой уваходзіць кобальт.

[Ням. Kobalt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́кмус, ‑у, м.

Спец.

1. Фарба, якая пад дзеяннем кіслот набывае чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў сіні колер.

2. Тое, што і лакмусавая папера (гл. папера).

[Гал. lakmoes.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблупі́цца сов. облупи́ться; ободра́ться;

фа́рба ~пі́лася — кра́ска облупи́лась;

кара́ на дрэ́ве ~пі́лася — кора́ на де́реве ободрала́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́дмій, ‑ю, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах.

2. Жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.

[Лац. cadmium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкіпіна́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шкіпінару. Шкіпінарны пах. // Прыгатаваны са шкіпінару, які змяшчае шкіпінар. Шкіпінарная фарба. Шкіпінарная масціка для падлогі. // Звязаны з вытворчасцю шкіпінару. Шкіпінарны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малёўка ’каляровы аловак’ (ТС), ’фарба’ (швянч., Сл. ПЗБ), малёўкі, маляўнікі ’рознакаляровыя алоўкі’ (Сцяшк. Сл.; Сл. Брэс.). Утворана ад маляваць (гл.) і суфікса ‑ʼоўка са значэннем прадмета дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)