саніта́рна-тэхні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саніта́рна-тэхні́чны саніта́рна-тэхні́чная саніта́рна-тэхні́чнае саніта́рна-тэхні́чныя
Р. саніта́рна-тэхні́чнага саніта́рна-тэхні́чнай
саніта́рна-тэхні́чнае
саніта́рна-тэхні́чнага саніта́рна-тэхні́чных
Д. саніта́рна-тэхні́чнаму саніта́рна-тэхні́чнай саніта́рна-тэхні́чнаму саніта́рна-тэхні́чным
В. саніта́рна-тэхні́чны (неадуш.)
саніта́рна-тэхні́чнага (адуш.)
саніта́рна-тэхні́чную саніта́рна-тэхні́чнае саніта́рна-тэхні́чныя (неадуш.)
саніта́рна-тэхні́чных (адуш.)
Т. саніта́рна-тэхні́чным саніта́рна-тэхні́чнай
саніта́рна-тэхні́чнаю
саніта́рна-тэхні́чным саніта́рна-тэхні́чнымі
М. саніта́рна-тэхні́чным саніта́рна-тэхні́чнай саніта́рна-тэхні́чным саніта́рна-тэхні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.

•••

Кальцыніраваная сода — бязводны вуглякіслы натрый.

Каўстычная содатэхнічная назва едкага натру.

Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літарату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Сукупнасць мастацкіх твораў пісьменнасці, якія маюць грамадскае і пазнавальнае значэнне.

Навуковая л.

Мемуарная л.

2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова.

Беларуская мастацкая л.

3. Сукупнасць твораў якой-н. галіны ведаў, па якім-н. спецыяльным пытанні.

Палітычная л.

Тэхнічная л.

|| прым. літарату́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Літаратурныя помнікі.

Літаратурныя колы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэліге́нцыя, ‑і, ж.

Грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай, пераважна складанай творчай працай, развіццём і распаўсюджаннем культуры. Савецкая інтэлігенцыя. Народная інтэлігенцыя. // зб. Людзі, якія належаць да гэтага сацыяльнага слоя; інтэлігенты. Тэхнічная інтэлігенцыя. Сельская інтэлігенцыя. □ У той час, калі сябры купаліся, на ганку фельчарскага пункта сядзеў гурток панямонскай інтэлігенцыі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвалю́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Карэнны пераварот у жыцці грамадства, які прыводзіць да ліквідацыі старога грамадскага і палітычнага ладу і да перадачы ўлады ў рукі іншага класа.

Буржуазная р. (якая звяргае буржуазны лад і ўстанаўлівае ўладу перадавога класа). Кастрычніцкая р. 1917 г.

2. Карэнны пераварот, рэзкі скачкападобны пераход ад аднаго якаснага стану да другога.

Навукова-тэхнічная р.

|| прым. рэвалюцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Р. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 7 знач.).

2. Р мн. ‑жак. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.

3. Р мн. ‑жак. Разыходжанне, несупадзенне ў чым‑н.; супярэчнасць. Разбежка ў адзін міліметр. □ Тэхнічная памяць і спрактыкаванасць дапамаглі [Пракапенку] намнога скараціць разбежку паміж машынным і дапаможным часам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літарату́ра, ‑ы, ж.

1. Сукупнасць твораў пісьменнасці таго ці іншага народа.

2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова, мовы; творы гэтага віду мастацтва. Руская літаратура. Беларуская літаратура.

3. Сукупнасць друкаваных твораў якой‑н. галіны ведаў, па якому‑н. спецыяльнаму пытанню. Палітычная літаратура. Тэхнічная літаратура.

•••

Мастацкая літаратура — тое, што і літаратура (у 2 знач.).

[Лац. litteratura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непісьме́ннасць, ‑і, ж.

1. Няўменне чытаць і пісаць. Чатырохгадовы план ліквідацыі непісьменнасці ў Перу паспяхова выкананы. «ЛіМ». // перан. Адсутнасць адпаведных ведаў у якой‑н. галіне; недасведчанасць у чым‑н. Палітычная непісьменнасць. Тэхнічная непісьменнасць. □ А справы ў Валянціна ішлі ўсё горш і горш. На кожнай планёрцы, кожным сходзе цэх называлі адстаючым, папракалі кіраўніка ў непісьменнасці, нядбайнасці. Астрэйка.

2. Уласцівасць, якасць непісьменнага. Непісьменнасць праекта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвалю́цыя, ‑і, ж.

1. Карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заключаецца ў насільным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўстанаўленні новага, прагрэсіўнага грамадскага ладу. Буржуазная рэвалюцыя. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя.

2. Карэнны пераварот, карэнныя змены ў якой‑н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве), якія прыводзяць да абнаўлення, удасканалення чаго‑н. Культурная рэвалюцыя. Тэхнічная рэвалюцыя. □ Аўтаматы сістэмы Чарвені для набіўкі запалкавых карабкоў зрабілі цэлую рэвалюцыю на камбінаце. «Беларусь».

[Ад лац. revolutio — пераварот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́ша і ігру́ша, ‑ы; Р мн. груш і ігруш; ж.

1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.

2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.

3. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.

•••

Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.

На вярбе грушы растуць у каго — маніць, расказвае небыліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)