навыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Тое, што і навыдумваць. [Язэпа] абступілі, дзівіліся, перамаўляліся: — Маленькая якая [міна], а сіла вялікая... — Навыдумлялі на нашы галовы... Асіпенка. Такога [Алаіза] навыдумляе, так настрашыць дзяцей, што тыя аж да бабкі ўцякалі на паратунак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́на, -ы, мн. -ы, змен, ж.

1. гл. змяніцца, змяніць.

2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога група людзей (якія працуюць, вучацца і пад.) зменьваецца другой такой групай.

Вячэрняя з.

Працаваць у тры змены.

3. Група людзей, што працуе, вучыцца і пад. ў гэты прамежак.

Прыступіла да працы начная з.

4. Той (тыя), хто прыходзіць на змену каму-, чаму-н.

Рыхтаваць сабе змену.

Маладая з.

5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца.

Дзве змены бялізны.

На змену каму-чаму — услед за кім-, чым-н.; замяніць сабой каго-, што-н.

|| прым. зме́нны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр. поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус. дыял. попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережанетыя. хто едуць наперадзе’, польск. poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац. popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заме́на, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяняць, заменьваць — замяніць. Замена старых дэталей новымі.

2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго‑, што‑н. Знайсці сабе замену. □ — Стамілася. Гады, дачушка, не тыя ўжо. Замена мне патрэбна. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Схавацца ў другім месцы.

2. Хаваючыся, перабыць, перажыць якія‑н. небяспечныя падзеі. Тыя некалькі тыдняў, пакуль немцы не занялі Млынок, .. [шылахвост] перахаваўся ў лесе. Сачанка. [Старая:] — Лепш пераседзь, перахавайся, пакуль гэта ліха пройдзе. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расплавіць.

2. у знач. прым. Які расплавіўся, растапіўся ад высокай тэмпературы. Каця вельмі любіла тыя часы хвалявання, калі разлівалі расплаўлены метал па формах. Скрыган. Гарэла свечка. Пахла расплаўленым воскам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́льбіна, ‑ы, ж.

Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак халоднай вады, — Тыя, з якімі пад небам Выраслі гарады. Кірэенка.

•••

Нос бульбінай — пра шырокі нязграбны нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Разм.

1. Зрабіць брудным, запэцкаць. Спаскудзіць падлогу.

2. Сапсаваць; зрабіць дрэнным. [Бабка:] — Дай .. [Насі] на коўзанку тыя валёнкі, дык так спаскудзіць іх, што і не пазнаеш. Каліна. / у перан. ужыв. [Ганя:] — [Намыснік] мне ўсё жыццё спаскудзіў. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляска́ты

1. в разн. знач. пло́ский;

~тыя чэ́рві — пло́ские че́рви;

п. лоб — пло́ский лоб;

2. пло́ский, сплю́снутый, приплю́снутый;

~тая скры́нка — пло́ский я́щичек;

п. нос — приплю́снутый нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бля́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Кавалачак бляхі (у 1 знач.).

2. Памянш. да бляха (у 2 знач.). З шапкі былі ўжо сарваны ўсе тыя бляшкі, якія раней паказвалі, да войска якой дзяржавы гэты салдат належаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)