разла́пісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які раскінуўся шырока ў розныя бакі (пра дрэвы, галлё, карэнне). Зямлянкі былі пабудаваны так, што іх адразу нельга было ўгледзець, — глыбока ў зямлі, пад разлапістымі дрэвамі. Шчарбатаў. У высокім разлапістым папаратніку, у малых ялінах яшчэ трымаўся туман. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рось ’малы, драбнюткі дожджык, імгла, туман, імжа’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Маг., Байк. і Некр.; рагач. Мат. Гом.; ПСл, ЛА, 2), ’раса’ (ПСл). Рус. паўд. рось ’імжа, імгла’, ’раса’. Утворана пры дапамозе суф. *‑ь (з адцягненым значэннем) ад раса́ (гл.), магчыма, пры ад’ідэацыі морась (гл.). Сюды ж ёлкыя рось ’імгла’ (чавус., ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́жыць ‘цягнуць; цягацца па свеце, мыкацца’ (Ласт.), ‘гатаваць ежу’ (Жд. 3), ‘курыць’ (Яўс.). Калі прыняць за зыходнае значэнне ‘курыць’, то, хутчэй за ўсё, суадносіцца з прасл. *smyzъ (гл. наступнае слова), што працягвае і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼтуман, дым’ (гл. ЭССЯ, 8, 46). Нельга выключыць таксама ўплыў гукапераймальных слоў тыпу цмыг, цмыгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла.

Снег растаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адтаяць, перастаць быць падмёрзлым.

Дарога растала.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паступова знікнуць; разысціся, рассеяцца.

Гукі песні расталі ў бязмежнай далечыні.

Туман растаў.

4. перан. Прыйсці ў замілаванне; расчуліцца, памякчэць.

Р. ад пахвалы.

|| незак. растава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й.

|| наз. растава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ду́я ’мяцеліца, завіруха’ (Касп.), ду́йка ’мяцеліца з ветрам’ (Касп.). Рус. смал. ду́йка ’тс’ (слова вядома таксама на Урале); параўн. рус. смал. ду́йма ’тс’. Вельмі няпэўным (параўн. словаўтваральны момант) здаецца тэарэтычна магчымае вывядзенне гэтага слова з *duti ’дуць, дзьмуць’. Хутчэй гэта (параўн. геаграфію слова) запазычанне з літ. dujà ’дробны дождж, туман’ (аб літ. слове гл. Фрэнкель, 109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыл, дыло́к ’самая мяккая мука пры сеянні, парашок’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 200–201), як і рус. дыл ’пыл, якое-н. расцёртае ў парашок рэчыва’, дыль ’мучное, хлебнае, крухмальнае рэчыва ў збожжы’, роднаснае літ. dūlisтуман, пара’, dùlkė ’пылінка’: да і.-е. *dhū̆‑l‑ (Трубачоў, там жа, не згаджаецца з тлумачэннем Абаева: параўнанне з асец. формамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балаця́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Цераз лугі, Балацяную твань Лёгка бяжыць, Выгінаючы спіну, Сцежкай знаёмай Люстраная Лань. Хведаровіч. Закругленне ішло па высокім насыпе, .. у канцы якога быў мост цераз лясную балацяную рачулку. Лынькоў. // Які ўзнікае над балотам. Балацяны туман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; незак., што.

1. Рабіць салодкім, падсалоджваць. Бабы ж ля печы завіхаюцца, частай і еетлівай гаворкай рассыпаюцца, цукрам пампушкі салодзяць. Галавач.

2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу. Саладзіць жыта. / у перан. ужыв. Ад ракі туман паўзе наўпрасткі, Млявую стому Халадком салодзіць. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́яцца сов.

1. (разнестись в стороны от ветра, дуновения) разве́яться, рассе́яться;

тума́н паступо́ва ~ве́яўсятума́н постепе́нно рассе́ялся;

2. перен. (о мыслях, настроении и т.п. — пройти, миновать) рассе́яться; разве́яться;

усе́ стра́хі ~ве́яліся — все стра́хи рассе́ялись;

сум ~ве́яўся — грусть рассе́ялась (разве́ялась);

3. перен. (отвлечься, развлечься) рассе́яться, встряхну́ться;

яму́ неабхо́дна р. — ему́ необходи́мо рассе́яться (встряхну́ться);

4. (распуститься, растрепаться на ветру — редко) разве́яться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апаві́ць, апаўю́, апаўе́ш, апаўе́; апаўём, апаўяце́, апаўю́ць; апаві́ў, -віла́, -ло́; апаві́ты; зак., каго-што.

1. Абвіць, абматаць каго-, што-н. чым-н.

Стужка апавіла галаву дзяўчыны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахутаць (дымам, туманам і пад.), ахапіць.

Лагчыну і лес апавіў туман.

3. перан. Ахапіць, абняць.

Лёгкі сум апавіў сэрца.

|| незак. апавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. апаві́цца, апаўю́ся, апаўе́шся, апаўе́цца; апаўёмся, апаўяце́ся, апаўю́цца; апаві́ўся, -віла́ся, -ло́ся; незак. апавіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Сэрца апавіваецца смуткам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)