Дабру́ткі ’зусім добры (цэлы)’ (Сцяц.). Такая суфіксацыя як быццам не характэрна для бел. мовы. Таму можна лічыць, што гэта запазычанне з польск. dobrutki (утварэнне ад dobry).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завільгатне́ць, ‑ее; зак.

Пакрыцца, насыціцца вільгаццю, зрабіцца вільготным. Шыбы завільгатнелі. □ Па траву лягла раса. Яна была такая густая, што зямля ад яе завільгатнела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доса́да пры́красць, -ці ж.; (зло) злосць, род. зло́сці ж.; (неприятность) непрые́мнасць, -ці ж.;

он да́же запла́кал от доса́ды ён на́ват запла́каў з пры́красці (са зло́сці);

така́я доса́да на него́! разг. така́я злосць на яго́!;

кака́я доса́да! як шкада́!, якая пры́красць!;

с доса́ды са зло́сці, з пры́красці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паахрыпа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ахрыпнуць — пра ўсіх, многіх. Навокал такая парнасць і цеплыня, аж драчы ў лазняку за агародам паахрыпалі ад крыку. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружалю́бнасць, ‑і, ж.

Прыязнасць, добразычлівасць. Прыйшлі .. [Аляксандру Іванавічу] на памяць дакорлівыя позіркі ды нават і заўвагі сяброў. Потым слёзы Ніны, яе такая харошая, жаночая, цярплівая дружалюбнасць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́рствасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць чорствага. Праўда,.. [хлеб] ужо быў трэці тыдзень, і чорствасць зменшыла ацеслівасць. Чорны. — І адкуль у .. [Тамары] такая чорствасць? — ламаў галаву Канькоў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малако́, -а́, М -лацэ́ і -лаку́, н.

1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых для выкармлівання дзяцей.

Мацярынскае малако.

2. Такая вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і іншых жывёл, як прадукт харчавання.

Казінае м.

Каша з малаком.

Кіслае м.

3. Белаваты сок некаторых раслін.

Міндальнае м.

|| ласк. малачко́, -а́, н.

|| прым. мало́чны, -ая, -ае.

Малочная прамысловасць.

М. статак.

М. суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць.

Улада ўсталявалася.

Зіма ўсталявалася.

Усталявалася цішыня.

2. Асесці, уладкавацца дзе-н.

Ён усталяваўся на новым месцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй.

Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны.

У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.

|| незак. усталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. усталява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́сячна, безас. у знач. вык.

Ясна ад святла Месяца. З вечара было зорка, месячна. Чорны. [Яўхім:] — А вакол ціхата такая, месячна, бела, толькі іскры на снезе. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намало́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Колькасць намалочанага збожжа. Высокія намалоты пшаніцы. □ Галоўны на малацьбе чалавек — падавальшчык. Які падавальшчык трапіцца, такая будзе і работа, такі і намалот. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)