Рата́тус ’смак’ (лаг., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. каш. rututú ’бульбяны суп’, якое Борысь (SEK, 4, 221) параўноўвае з гукаперайманнем — польск. дыял. ru‑tu‑tu ’гук бубна’ і адпаведнымі фізіялагічнымі рэакцыямі. Магчыма, сюды ж рус. ярасл. рататуйсуп без мяса’. Іранічнае ўтварэнне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху рэдкі. Радкаватая тканіна. Радкаватая морква на градах. Радкаваты суп. □ Убачыла [Ганна] бацьку на таку — стаяў .. з асцюкамі ў радкаватых, пабітых ніткамі сівізны валасах. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачаві́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сачавіцы (у 1 знач.). Сачавічныя пасевы. // Прыгатаваны з сачавіцы (у 2 знач.). Сачавічны суп.

•••

(Прадацца) за сачавічную поліўку гл. поліўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

булён, ‑у, м.

1. Нічым не запраўлены мясны адвар. [Гаспадыня:] — Вы будзеце есці курыны булён? Гартны.

2. Бульбяны суп, засквараны салам. Дзед Лукаш чысціў бульбу — збіраўся варыць булён. Якімовіч.

[Фр. bouillon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квасо́льнік ’лісце фасолі’, ’фасолевы суп’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Шатал.). Гл. квасоль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скабапу́тра ‘падкіслены суп’ (даўг., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. skābputra ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаро́хавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гароху (у 1 знач.). Гарохавае сцябло. // Прыгатаваны з гароху (у 2 знач.). Гарохавы суп.

•••

Гарохавы вянок гл. вянок.

Пудзіла гарохавае гл. пудзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тама́т, ‑а і ‑у, М ‑маце, м.

1. ‑а. Тое, што і памідор. Вырошчванне таматаў. Салёныя таматы.

2. ‑у. Паста, соус з памідораў. Суп з таматам. Рыба ў тамаце.

[Ісп. tomate.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бацві́нне ср.

1. ботва́ ж.;

2. кул. (суп из молодой свёклы) борщ м.; свеко́льник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыша́н, ‑а, м.

1. Адрэзаны плоскі кусок чаго‑н. ядомага. Крышан сала.

2. толькі мн. (крышаны́, о́ў). Абл. Бульбяны суп. — Крышаны гатовы, — будзіў мяне дзед, тармосячы за плячук. — Мыйся... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)