рысава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.

1. Віднецца, вылучацца (сваім колерам, абрысамі і пад.) на фоне чаго‑н. На тым баку, за жытнёвым полем, рысаваліся на блакіце неба стрэхі. Васілёнак.

2. перан. Паўставаць у чыім‑н. уяўленні. Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жыва рысаваўся ва .. уяўленні [настаўніка]. Колас.

3. Старацца паказаць сябе з выгаднага боку, выклікаць чым‑н. інтарэс да сябе. Баешка ўваходзіў у ролю, пачынаў яўна рысавацца перад натоўпам, што ў момант вырас ля яго. Шынклер.

4. Зал. да рысаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

порыва́ться

1. (стремиться подняться, делать порывистые движения) разг. рва́цца, імкну́цца, намага́цца, спрабава́ць;

2. (пытаться, стремиться что-л. сделать) імкну́цца, парыва́цца, спрабава́ць, намага́цца, стара́цца;

3. (о связях, отношениях) парыва́цца; разрыва́цца;

4. страд. парыва́цца; разрыва́цца; см. порыва́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бачко́м, прысл.

Разм.

1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку. Асіпенка. // Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма. Пташнікаў.

2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні. Лынькоў.

3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова. Скрыган.

•••

Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дитьII несов.

1. (налаживать) ла́дзіць, нала́джваць; (чинить) пра́віць;

2. (намереваться) разг. ме́рыцца, наме́рвацца; збіра́цца;

3. (норовить) разг. патрапля́ць у лад; (стараться) стара́цца;

4. (твердить) разг. дзяўбці́;

ла́дить одно́ и то́ же дзяўбці́ адно́ і то́е ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.).

Б. валасы.

2. Гаварыць, расказваць без лагічнай сувязі; памыляцца.

3. Памылкова прымаць адно за другое.

Б. блізнят.

4. Не цвёрда разбірацца ў чым-н.

Б. словы.

Б. даты.

5. Расстройваць, разладжваць.

Б. планы.

6. Наўмысна ўскладняць, рабіць незразумелым.

Б. сляды (таксама перан.: старацца адвесці падазрэнне).

7. Умешваць каго-н. у якую-н. непрыемную справу.

|| зак. заблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 5 і 6 знач.), зблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—6 знач.), пераблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—4 і 6 знач.) і ублы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 7 знач.).

|| наз. блы́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; незак.

1. Тое, што і трапятаць (у 1, 2 знач.). Пушысты звярок трапятаўся ў яго руках, бо хлапец, мусіць, душыў яго за горла. Самуйлёнак. У руках [Нічыпар] нёс кацялок з плоткамі. Яны трапяталіся ў вадзе, плёхаліся, як малыя дзеці. Баранавых.

2. перан. Старацца, намагацца рабіць што‑н. [Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо. Зарэцкі. // Супраціўляцца. Глядзіць Грамабой, як нудзіцца Яначка .. Няхай натоміцца Яначка, лягчэй тады Грамабою будзе ўзяць яго сваімі заграбастымі рукамі. Не так трапятацца будзе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Разм. Напружваць мускулы, рабіць фізічныя намаганні. [Бамбала] траціць апошнія сілы, але ўсё-такі пнецца і тужыцца выцягнуць сеці. Скрыган. / у перан. ужыв. А побач другі малы «гейзер», амаль па паверхні, таксама тужыўся парадзіць ваду, але ў яго не хапала сілы, і ён толькі часам выпускаў з сябе сытыя бурбалкі. Караткевіч. // Сканцэнтроўваць увагу, думкі на чым‑н.; старацца прыпомніць што‑н. — Пачакай, як жа хлопчыка звалі, дай божа добрую памяць, — тужылася ўспомніць Хрысціна. Гурскі. Як ні тужыўся Змітрок уразумець, што хацела сказаць жонка ў час іхняй перапалкі, не зразумеў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мая́чыць1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).

Мая́чыць2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус. валаг., разан. мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх. ’марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг. ма́я ’забаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац. mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч. μώλυς, ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц. afmauiþs ’стомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’працаваць’, і.-е. *mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пех ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да працы, справы’ (Нас.). Насовіч (413) выводзіць гэтае слова з nixaifb — народная этымалогія. Параўн., аднак, славен. pęh ’стома, стомленасць’. pęhati ’слабець’, pehati seстарацца, працаваць, клапаціцца’, pehdta, pehočci ’стомленасць’, сюды ж ц.-слав. опЬшатн ’слабець, марнець; бяднець’, рус. опешать ’збяднець’, ’моцна стаміцца і захварэць’, ’перастаць быць дзейным, актыўным; страціць сілы, энергію’, ст.-чэш. pešeti ’слабець, чэзнуць; сумаваць’, н.-луж. pešak ’стары грыб’ і інш., якія можна ўзвесці да прасл. *pešati, роднаснага літ. pežti, pežti ’мець хворы выгляд’ (Бязлай, 3, 21). Махэк₂ (446) дапускае страту звонкасці ў слав. *pezjałi > pes‑jati > *peśati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смець ‘мець смеласць, права; адважвацца’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. смети ‘адважыцца, асмеліцца’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. смі́ти, рус. сметь, польск. śmieć, в.-луж. směć, н.-луж. směś, чэш. smíti, славац. smieť, серб.-харв. смје̏ти, славен. smẹ̑ti, балг. сме́я, макед. смее, ст.-слав. съмѣти. Прасл. *sъměti лічыцца роднасным гоц. mōþs ‘гнеў’, ст.-в.-ням. muot ‘дух, гнеў’, грэч. μῶσθαι ‘імкнуцца’, лац. mōs ‘воля, звычай’, гл. Бернекер, 2, 47; Вальдэ-Гофман, 2, 114; Фасмер, 3, 687–688. Узвядзенне да і.-е. кораня *mē‑ ‘мераць’, як гэта мяркуюць Бернекер (там жа), Ван–Вейк (ZfslPh, 13, 88), Шустар-Шэўц (1318), Фасмер (там жа) лічыць менш прымальным. Супраць Бязлай (3, 270–271), які выказвае нязгоду з вышэйпрыведзенымі індаеўрапейскімі паралелямі, таму што славянскі імперфектыўны дзеяслоў не мог утрымліваць прэфікс *sъ‑. Чоп (SR, 1954, 5–7, 233 і наст.) узводзіць слав. *sъměti да і.-е. *sŭmē‑ з паралелямі ў літ. sūmdau, sumdyti, вал. chwyfio ‘рухацца’, ірл. dosennaim ‘гнаць, паляваць’ з развіццём семантыкі ‘рухацца, імкнуцца’ > ‘смець, жадаць дасягнуць’. Гл. таксама ў Сной₁, 585; Глухак, 565 (у якасці паралеляў падаецца ст.-інд. śamati ‘працуе’, с.-ірл. cuma ‘тута’ і інш.). Борысь (618) разглядае *sъměti як магчымы кампазіт з *sъ‑ < *sŭ‑ ‘добры, добра, вельмі’ і не захаваным самастойна праславянскім дзеясловам *měti, < і.-е. *mē‑/mō‑старацца, мець моцную волю’, адкуль першаснае значэнне *sъměti было б ‘вельмі старацца, імкнуцца да чаго-небудзь’, ‘мець адвагу, смеласць у імкненні да чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)