інстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звод правіл, якія ўстанаўліваюць парадак і спосаб ажыццяўлення, выканання чаго-н. або паслядоўнасці.

І. па тэхніцы бяспекі.

Даваць інструкцыі.

|| прым. інструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыванараджэ́нне, ‑я, н.

Спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак развіваецца ў матчыным арганізме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагераты́пія, ‑і, ж.

Даўнейшы спосаб фатаграфавання на металічную пласцінку, пакрытую слоем ёдзістага серабра.

[Ад імя фр. мастака Дагера і грэч. typos — адбітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кроль, ‑ю, м.

Найбольш хуткі спосаб плавання з пераменнай работай ног і рук.

[Англ. crawl.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыптагра́фія, ‑і, ж.

Спосаб пісьма, зразумелы толькі для дасведчаных або разлічаны на адгадванне.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браканье́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да браканьера, да браканьерства. Браканьерскі спосаб палявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пудлінгава́нне, ‑я, н.

Устарэлы спосаб перапрацоўкі чыгуну ў зварачнае жалеза ў асобых печах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хромалітагра́фія, ‑і, ж.

Літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі. // Адбітак (малюнак), зроблены такім спосабам.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і слова літаграфія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квадра́тно-гнездово́й с.-х. квадра́тна-гнездавы́;

квадра́тно-гнездово́й спо́соб посе́ва квадра́тна-гнездавы́ спо́саб сяўбы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распя́ць, разапну́, разапне́ш, разапне́; разапнём, разапняце́, разапну́ць; разапні́; распя́ты; зак., каго-што.

Прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі (старадаўні спосаб пакарання).

|| незак. распіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. распя́цце, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)