абмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да абмыць.
2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што‑н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары амывае рака.
3. перан. Разм. Адзначаць якую‑н. падзею выпіўкай.
•••
Абмываць і абшываць — даглядаць каго‑н., выяўляць жаночы клопат аб кім‑н.
Кветачкі абмываць — тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць).
Рука руку абмывае гл. рука.
Языкамі абмываць — абгаворваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсо́хнуць, ‑сохне; пр. адсох, ‑ла; зак.
1. Адмерці, засохнуць.
2. Разм. Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць. [Драпеза:] — У твайго, кажу, бацькі адсохла б рука, каб яго хто прымусіў так рабіць. Паслядовіч. Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца. Прыказка.
•••
Каб табе язык (мазгі, рукі) адсох(лі) гл. язык.
Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі — клятва ў тым, што я зраблю, зрабіў і пад. што‑н. або што не зраблю, не зрабіў і пад. чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазвіне́ць, ‑ніць; зак.
Пачаць звінець. // Стварыць звінячы гук; празвінець. Чыясьці рука праламала шыбу, і шкло зазвінела срэбраным гукам. Гартны. Першага верасня над дахам школы ўзвіўся чырвоны сцяг, упершыню зазвінеў званок. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ажыццяві́цца, ‑явіцца; зак.
Здзейсніцца, збыцца; стаць рэальнасцю. Задума ажыццявілася. □ А з ім [Цікаўным] ідзе рука ў руку, дачка з ім Сонца — Мілавіца. І будуць так ісці, — пакуль іх Слова не ажыццявіцца. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбуйні́цца, ‑ніцца; зак.
Стаць узбуйнелым, зрабіцца больш буйным па памерах, аб’ёму, складу і пад. Цяпер, калі калгас узбуйніўся, павялічыўся разы ў тры, патрэбен быў добры гаспадар-бухгалтар — правая рука старшыні. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брас ’стыль плавання’. Рус. брасс, укр. брас. Запазычанне з франц. brasse ’тс’ (а гэта да bras ’рука’). Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 189.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рука́ўка ’рукавіца’ (Касп.), руко́ўка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. гіст. rękawka ’магіла — капец з пяску, што прыносяць у рукавах’ (Віл. сл.). Гл. рука.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рункаві́ско ’ручка ў рыдлёўцы’ (Сл. рэг. лекс.). Мясцовае ўтварэнне на базе польск. ręka ’рука’ і суфікса ‑іск‑о, магчыма, да польск. rękojeść ’рукаятка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блізару́кі (БРС, Сцяшк. МГ), рус. близору́кий. З близозоръкъ, близозорокий > близорокий. Гэта апошняе падверглася ўплыву слова рука́. Падрабязней Фасмер, 1, 175; Шанскі, 1, Б, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́мні ’месца, дзе пальцы сутыкаюцца з пясцю, калі рука сціскаецца ў кулак’ (пін., Сл. Брэс.). Магчыма, утворана ад мяць, мну (*по‑мні/*па‑мнП).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)