разадра́ць, раздзяру, раздзярэш, раздзярэ; раздзяром, раздзераце; зак., каго-што.
1. З сілаю, рэзкім рухам раздзяліць на часткі. — Раздзяры торбу на дзве посцілкі і высып з лубянкі свой мак. Якімовіч. Андрэй сам разадраў гэту запіску на дробныя кавалачкі і выкінуў у памыйнае вядро. Лобан. // Падраўшы, распячатаць. [Галя] .. разадрала канверт пісьма, якое было адрасавана ёй. Ермаловіч. // Зрабіць драным. Разадраць штаны. Разадраць бот. // Нанесці рану, глыбокую драпіну. [Алесь] адчуў нешта цёплае на запясці левай рукі: з невялікай ранкі кроплямі сачылася кроў. Відаць, разадраў аб .. [сук]. Караткевіч.
2. Раздзяліць злучанае, растуліць. Склеілася так, што не разадраць. □ — Проста павекі зліпаюцца — не разадраць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрэ́гчыся 1, упрагуся, упражэшся, упражэцца; упражомся, упражацеся, упрагуцца; пр. упрогся, упрэглася; заг. упражыся; зак.
1. Запрэгчы сябе ў павозку, воз і пад. Узлажыўшы хамут з дугою на калёсы, Сяргей упрогся і пацягнуў у гай. Нікановіч.
2. перан. Разм. Уключыцца ў работу, многа і цяжка працаваць. Па духу пісьма можна было зразумець, што.. [Кудзельскі] на новым месцы ўжо абжыўся як след і па-сапраўднаму ўпрогся ў работу. Алешка. [Андрэй] вярнуўся перад жнівом дахаты і зноў упрогся ў ярмо на бацькавай гаспадарцы. Машара.
упрэ́гчыся 2, упражэцца; пр. упрогся, упрэглася; зак.
Тое, што і упражыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чува́ць, у форме інф., у знач. вык.
1. Можна чуць. Добра чуваць быў натужны шум матора. Мележ. Цішыня ў скверы, акрамя птушыных галасоў, нічога не чуваць. Кулакоўскі.
2. Разм. Ёсць звесткі пра каго‑, што‑н. [Я. Сегень:] — Нічога пра .. [сына Нахлябіча] нідзе не чуваць. Чорны. — Як там, скажыце, — пажылы невялікі чалавек паказваецца з гумна і, згортваючы вяроўку, падыходзіць да нас, — як там, вы ж лепш ведаеце палітыку гэну, з вайною, скажыце, нічога не чуваць? Скрыган.
3. Адчуваць, адчувацца; успрымацца. У хаце чуваць дым ад махоркі. Відаць пасля, як ён цягнецца адразу ў печ у чалеснік. Пташнікаў. За спакойным тонам пісьма чуваць вялікае хваляванне, можа, нават гора. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́ра, ‑ы, ж.
1. Спосаб дзеяння, прыём. Тое, што мы завём подзвігам, — для.. [М. Багдановіча] натуральная манера мысліць і жыць. М. Стральцоў. Такая манера запытання па меншай меры сведчыла аб непавазе да асобы войта, і, па-другое, мела ў сабе як бы характар допыту. Колас. // Звычка, прывычка. — Што за манера з госцем праз зачыненыя дзверы размаўляць? Новікаў.
2. Сукупнасць прыёмаў, характэрных рыс творчасці. Пісьменнік [К. Чорны] прынёс у літаратуру свае тэмы, арыгінальную манеру пісьма. Лужанін.
3. толькі мн. (мане́ры, ‑пер). Знешнія формы паводзін, спосаб трымацца. Перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігентны чалавек.. Непасрэдныя і сяброўскія манеры гэтага чалавека выклікалі мяне да шчырасці. Карпюк. [Язэп] чалавек спрытны, адзеты на гарадскі лад, манеры ў яго, як у пана. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыфр, ‑у, м.
1. Сістэма ўмоўных знакаў для тайнага пісьма, якое чытаецца з дапамогай ключа. Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. Ваданосаў. Урэшце прыйшоў [вучоны] на навуковы сход і з гордасцю сказаў: — Я знайшоў ключ да шыфру! Я дабіўся свайго — прачытаў тайнапіс! Дубоўка. // Умоўнае абазначэнне або замена слоў і пад. чым‑н. Думалі, што.. [Луцкевіч] не ведае шыфру перастуквання. Машара.
2. Умоўны знак або знакі на кнігах, рукапісах. падшыўках і пад., якія прымяняюцца пры іх захаванні ў бібліятэцы, архіве і ўказваюць дакладнае месцазнаходжанне. // Умоўнае абазначэнне якога‑н. сакрэтнага дакумента, сакрэтнай работы. Шыфр наверсе стаяў адзін, а работа была розная — для розных цэхаў і гаспадарак. Скрыган.
[Фр. chiffre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Прызначыць на якую‑н. пасаду, працу. Назначыць дзяжурных. □ [Пан:] — Хітры ты чалавек, Палуян. Недарма цябе солтысам назначылі. Брыль.
2. Вызначыць загадзя тэрмін, час чаго‑н. Назначыць спатканне. □ Кангрэс назначылі на нядзелю, ён павінен быў пачацца пасля паўдня. Чорны.
3. Намеціць што‑н. зрабіць. Ніякай работы на гэты дзень.. [Раман] яшчэ не назначыў сабе. Колас.
4. Устанавіць (пенсію, утрыманне, прэмію і пад.). У канцы пісьма штаб палка прапанаваў.. назначыць сям’і памёршага пенсію. Чорны. // Устанавіць памеры платы. Назначыць цану.
5. Прадпісаць, рэкамендаваць выкананне чаго‑н. Назначыць лякарства. Назначыць вапны.
6. Прысудзіць (у якой‑н. гульні). Назначыць штрафны ўдар.
7. Паставіць знак, метку на чым‑н.; абазначыць. Назначыць меткай качанят. Назначыць дрэвы на высечку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пі́жма (пісьма, пыжам, пожма, пу́ж. ма, ціжма, чыжам, сціжма, сіаапізьма, піжмак, пожня) * расліна Tanaceum balsamita L.’ (віц., маг., Кіс.; слуц., лельч., КЭС; Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.; міёр., Жыв. сл.; ТСБМ; Бяльк.; ЛА, 1); піжма, пізмо ’старасцень якава, Senecio jacobaea L.’ (Кіс.). Укр. тіжлю, рус. тіжма ’Tanaceum vulgare’, рус. яшчэ ’крываўнік дабрародны, Achillea nobilis L.’, польск. piżmo, в.-луж. piżmo ’мускус’, piżmowe ziele, piżmowiec ’адокса мускусная’, мар. piżmo ’астра. Asler chinensis’, piżma ’васілёк, Centaurea cyanus’, чэш., славац. piżmo ’мускус’, харв. piżma ’піжма’, усе запазычаны з с.-в.-ням. bisem, ст.-в.-ням. bisam(o) ’мускус’ (Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 259) < с.-лац. bisamum < ст.-яўр. basam ’бальзам’ < асір. bes(a)mö ’прыемны пах’, з якога праз ст.-грэч. βάλσαμον ’тс’ прыйшло суч. бальзам (Бязлай, 3, 45; Махэк₂, 453). Ст.-бел. пижмо ’мускус’ (XVI ст.) было запазычана са ст.-польск. piżmo, якое са ст.-чэш. pižmo ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 151), перанос назвы на Tanaceum vulgare звязана з тым, што лісты гэтай расліны замянялі карыцу і мускатны арэх (Мяркулава, Очерки, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Прадмет, які складаецца з чатырох сценак і днішча, зробленых з дошак, фанеры, металу і інш. (звычайна з вечкам), і служыць для захоўвання, укладвання і пераносу чаго‑н. Грузавік быў нагружаны бочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч. Знайшоўшы ў скрынцы стала кавалак хлеба, падаў усё гэта [ваду і хлеб] матцы. Якімовіч. [Павел:] — Я знайшоў у возеры жалезную скрынку. Там грошы... Ваданосаў. Старанна ў скрынкі Іх [дубкі] зноў пасадзілі, Вадой палілі І ад спёкі прыкрылі. Нядзведскі. // Такі ж прадмет, прызначаны для якой‑н. пэўнай мэты. Грашовая скрынка. Снарадная скрынка. □ Самае лепшае — не пасылаць пісьма праз воласць, а проста апусціць яго ў скрынку паштовага вагона. Колас. Каб стрымаць сябе,.. [Лясніцкі] сеў, але пальцы нервова забарабанілі аб скрынку радыёстанцыі. Шамякін. / Разм. Пра кузаў аўтамашыны, калёс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумнява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Адчуваць сумненне, няўпэўненасць у сапраўднасці чаго‑н.; няцвёрда верыць у што‑н. Ніхто не сумняваўся, што [Рыта] атрымае дыплом з адзнакай. Васілевіч. — Рой! — аж ускрыкнуў Міхалка на ўвесь голас. Тое, што гэта быў рой, ён цяпер не сумняваўся. Якімовіч. // у кім. Не быць упэўненым у кім‑н., не цалкам давяраць каму‑н. Сапраўды, як я мог сумнявацца ў .. [Марозе]. Быкаў.
2. Перажываць цяжкасці, хваляванні, вырашаючы якое‑н. пытанне. Настаўнік вучыць дзяцей уважліва адносіцца да пісьма, правяраць напісанне і ўсякі час зварачацца за растлумачэннем да настаўніка, калі ім сустрэнецца слова, у правільным напісанні якога яны будуць сумнявацца. Самцэвіч.
•••
Не сумнявайся (сумнявайцеся) — будзь(це) спакойны, не хвалюйся (хвалюйцеся). [Янка:] — Нумар гэты. І дом напэўна гэты. Я то ведаю, не сумнявайцеся!.. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэлеграфа; прызначаны для тэлеграфа. Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка гулі тэлеграфныя слупы. Брыль. На стале аператыўнага дзяжурнага цікаў самалёты гадзіннік, а з суседняга пакоя ўрываўся нервовы, з частымі перапынкамі, стук тэлеграфнага ключа. Алешка. Новікаву часта даводзілася адносіць Леніну па кватэру тэлеграфныя стужкі парагавораў. Мяжэвіч. // Які займаецца перадачай паведамленняў на тэлеграфе. Тэлеграфная служба.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфа; перададзены па талеграфе. Аднойчы на вялікай глыбіні акіяна адбылася аварыя — пашкоджанне кабеля тэлеграфнай сувязі. Матрунёнак. Гэта дні, калі .. [Рыгорка], па асабістаму тэлеграфнаму распараджэнню начальніка метэаралагічнай станцыі інжынера Пятра Захаравіча Лося, зусім самастойна выконваў важную навуковую работу. Краўчанка.
3. перан. Вельмі сціслы, падобны па паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Тэлеграфны стыль пісьма.
•••
Тэлеграфнае агенцтва гл. агенцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)