Пусто́ўшчына экспр. ’негаспадарлівы чалавек’ (ПСл). Архаізм, параўн. ст.-бел. пустовщина/пустовщына ’неапрацаваны кавалак зямлі’, земля пустовская ’пустэча, пустка’ (Статут 1588), пус‑ товщина ’незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі’ (Ст.-бел. лексікон), пустовщизна ’тс’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 78), пустоўская (пустовскія) тлумачыцца як “выморочные имущества”, укр. пустовщина ’апусцелая сяліба, пусташ’, параўн. рус. пустовдипусты, вольны, нікім і нічым не заняты’. Да пуставаць, пусты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стакі́ мн. л. ‘будаўнічыя блокі’ (Сл. рэг. лекс.). Скарочана ад пустакі ‘пустацелая цэгла’ (Сл. ПЗБ), польск. pustaki ‘тс’ (да пусты, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцяльга́ ’кульгавы чалавек’ (Нар. лекс.). Да *куцель «куцы). Параўн. крывель ’тс’. Словаўтварэнне: *куц‑ель‑га. Параўн. пуст‑ель‑гапусты чалавек’ (Дабр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суята́ (суета́) ’непакой’, ’мітуслівы, неспакойны чалавек, які ўсюды лезе’ (Нас.), суjета́ ’клопат, турбота’ (Вруб.), суетня́ ’клопат, суматоха’ (Нас.), ст.-бел. суета ’марнасць, пустка, непатрэбшчына’ (Альтбаўэр), суетныи ’марны; мітуслівы’ (там жа). Параўн. укр. суєта́, суята́ ’клопат, неспакой, прыгнечанасць’, суятня́ ’неспакой’, рус. суета́ ’тс’, балг. суета́ ’марнасць; мітусня’, суетня́ ’клопат, турботы’, макед. суета ’марнасць; фанабэрыя’, ст.-слав. соуѥта ’марнасць, пустка’. Хутчэй за ўсё, запазычана са стараславянскай праз біблейскія тэксты, параўн. біблеізм соуѥта соуѥтъ ’марнасць’, што адпавядае грэч. ματαιότης ματαιοτήων, лац. vanitas vanitatum ’тс’ — выраз, што лічыцца гебраізмам, параўн. ст.-бел. ажно все суета, суета суетная (Альтбаўэр). Выводзіцца са ст.-слав. соуѥ ’несапраўднае, ілжывае’, соуипусты’, з суф. ‑ѥта (< *‑ota пасля ‑j‑, гл. Глухак, 593), параўн. стараж.-рус. суипусты, нязначны, несапраўдны’, чэш. sujný ’дарэмны’, што да прасл. *sujьпусты, марны’, якое параўноўваюць з літ. sáuja ’жменя’, ст.-інд. çūnyásпусты’, лац. cavusпусты, з поласцю ўсярэдзіне’ (гл. Фасмер, 3, 797); паводле Варбат (Этимология–1983, 38) — беспадстаўна, паколькі значэнне ’парожні’ адсутнічае ў славянскага слова, больш верагоднай падаецца сувязь з *sovati (гл. соваць, суваць). Параўн., аднак, пярэчанні Кожынавай (Супр. чыт., II, 58) на падставе перакладу з грэчаскай біблейскага фрагмента пꙋстошь пꙋстошемъ всє пꙋстошь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парожні, парожныпусты, нічым не запоўнены’ (ТСБМ, Нас., Шат., Янк. БП), поро́жніпусты; нішчымны, не прыпраўлены’ (ТС), паро́жневаць ’быць не занятым’ (Нас.), порожнева́ти ’тс’ (Клім.). Рус., укр. поро́жний, ст.-рус. порожьнъ, польск. próżny. Аднакаранёвае са ст.-рус. пороздьнъ, ст.-слав. праздьнъ, в.-луж. prózdny, prózny, н.-луж. prozny, чэш. prázdný, славац. prázdny, серб.-харв. пра̑зни, славен. prázen, prázna, балг. пра́зен, пра́зден. Для ўсх.-слав. і польск. Фасмер (3, 330) узнаўляе прасл. porzdьnjo‑, для астатніх — porzdьnъ. Далейшыя і.-е. сувязі няпэўныя. Горшаль (SR, 5–7, 1954, 121) слав. porzdъ тлумачыць з pors‑do і лічыць роднасным хец. parš‑ ’бегчы’, герм. *ferzan ’аддаляць’, аналагічна слав. pustъ (гл. пусты): pustiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустапо́ле, пустаполіца ’няўдобіца’ (ЛА, 2), пустаполя ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад пусты ’неўрадлівы, пусты’ (< *pustь ’тс’) і поле; кампазіту, вядомаму на паўднёвым захадзе Беларусі, адпавядае на поўдні пустое поле ’тс’ (там жа), відавочна, старажытныя аграрныя тэрміны, параўн. беласт. прастаполе, ваўк. прастаполь ’няўгноеная глеба’, адзначанас ў Статуце ВКЛ (Ластоўскі, Выбр. тв., 391); серб.-харв. пустопоље, пустопољина ’пустка’. Семантычны паралелізм гл. у рус. дыял. пустокваша/простокваша ’кіслае малако’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустагало́вак ’бесталковы чалавек’ (Жд. 2). Ад пустагало́вы (гл. пусты́: пуста́я галава́), аформлена па прадуктыўнай мадэлі на ‑ак, параўн. пустаду́мак ’неразумны чалавек’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусця́к ’нежылое памяшканне’ (шчуч., Сл. ПЗБ), на пусцяка́ ’ўпустую’ (Ян.), параўн. рус. пустя́к ’дробязь, глупства’ і бел. пусцяко́віна ’тс’ (< рус.). Ад пусты́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пустэльні; уласцівы пустэльні. Пустэльны клімат. Пустэльная расліннасць.

2. Бязлюдны, пусты. Дом вялізны і прыгожы, па-гаспадарску агледжаны. Толькі асірацеў ён цяпер, стаў такі ціхі і пустэльны. М. Ткачоў. Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустазво́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (ТСБМ). Відаць, да пусты́ (гл.) і званіць у значэнні ’гаварыць, брахаць’, параўн. рус. дыял. пустазво́нка ’пра сабаку, які пастаянна брэша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)