абрамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Разм. Устаўляць у раму, рамку. Абрамляць карціну.

2. перан. Акружаць сабой што‑н., размяшчацца вакол чаго‑н., акружаючы як рамкай. Галаву дзяўчыны прыгожа абрамлялі пышныя валасы каштанавага колеру з залацістым адценнем. Васілёнак.

3. Спец. Уводзіць абрамленне ў мастацкі твор. // Служыць абрамленнем у мастацкім творы. Суровыя эпічныя карціны абрамляюць паэмы і прыдаюць стройнасць кампазіцыі. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жазло́, а́; мн. жэ́злы (з ліч. 2, 3, 4 жазлы́), жэ́злаў; н.

1. Уст. Посах, палка асобай формы, якія служылі сімвалам улады, ганаровага звання, становішча. Маршальскае жазло.

2. Палачка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху. Прыгожа махаючы паласатымі жэзламі, стаялі.. міліцыянеры. Карпаў.

3. Металічны стрыжань з дужкай і ўказаннем участка чыгуначнага пуці (выкарыстоўваецца пры рэгуліроўцы руху паяздоў). — Ну, стаянка скончылася. Давай жазло, Петрык! Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Задрамаць, заснуць на адно імгненне. Лежачы дагары і ўзіраючыся ў чорную цемрадзь, .. [Ігнась] марыў, — смела і прыгожа, пакуль не замгнуў. Мурашка. — Мы, відаць, трохі былі замгнулі, — пазяхнуўшы, адказаў Ладуцька. Кулакоўскі.

2. што. Засынаючы, заплюшчыць, сплюшчыць (вочы, павекі). Здаецца ж, і не спаў зусім, толькі на хвіліначку замгнуў вочы, а прахапіўся — белая раніца. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́цца, -заўю́ся, -заўе́шся, -заўе́цца; -звіўся, -звіла́ся, -ло́ся; зак.

1. Раскруціцца, расплесціся (пра што-н. звітае, завітае).

Вяроўка развілася.

2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.).

З прыходам цяпла дрэўца прыгожа развілося.

Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).

3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця.

Усходы добра развіліся.

4. Дайсці да высокай ступені дасканаласці, высокага ўзроўню, найбольшай сілы.

Шырока развілася сучасная літаратура.

Здольнасці развіліся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець.

Мускулы развіліся.

6. Паступова павялічваючыся, узмацняючыся, дайсці да значнай ступені.

З гары развілася вялікая скорасць.

|| незак. развіва́цца, -а́ецца.

|| наз. развіццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́нкі, -ая, -ае.

1. Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.

Тонкія ніткі.

Тонкія пальцы.

Тонкая бярозка.

2. Невялікі па шырыні, вузкі.

Тонкая рыска.

3. Пра гукі, голас: высокі.

Т. голас.

4. Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.

Тонкія рысы твару.

5. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.

Тонкая работа.

Тонкая разьба.

6. Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.

Т. водар кветак.

7. Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.

Т. розум.

Тонкая крытыка.

8. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).

Т. слых.

|| наз. то́нкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нааба́пал,

1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «наабапал» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне з абодвух бакоў каго‑, чаго‑н. Ельнік цягнуўся наабапал чыгункі. □ Наабапал сцежкі чорнымі пластамі ляжалі скібы тлустай зямлі. Васілёнак. Прыгожа павіваюцца дарожкі ў полі, гэтыя красёнцы людскога клопату і працы, а наабапал іх нахіляецца жыта. Колас.

2. у знач. прысл. З абодвух бакоў. Наабапал старыя могілкі пазарасталі рутаю, чаб[а]ром і мятаю. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буке́т, ‑а, М ‑кеце, м.

1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі. Букет ружаў. □ А праз тры дні Стась з вялікім букетам ружовых цюльпанаў у руках крочыў у школу. Хомчанка. // Пра якія‑н. прадметы, складзеныя ў пучок. Дзяўчына з іх [сяброў] кампаніі, якая несла цэлы букет рознакаляровых шароў, падбегла да дома і выпусціла нітку. Шыцік.

2. Сукупнасць пахавых і смакавых уласцівасцей чаго‑н. Букет чаю. Букет віна.

[Фр. bouguet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад тачыць.

2. у знач. прым. Наточаны, востры. Точаны нож.

3. у знач. прым. Які вытачылі. Точаныя фігуркі. Точаныя ножкі стала.

4. перан.; у знач. прым. З правільнымі, прыгожа акрэсленымі лініямі (пра рысы твару, фігуры і пад.). Люська — тоненькае, залатакудрае і шумлівае дзяўчо; чыстыя сінія вочы заўсёды насцеж, точаны носік задзёрты — нібы яна ніколі і не была сіратой-дзетдомаўкай. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стакані́цца ‘клапаціцца, даглядаць’ (свісл., лід., беласт., гарад., воран., ваўк., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл., ЛА, 1), ‘стаміцца’ (лях., Сл. ПЗБ), стоконы́тысь ‘клапаціцца’ (драг., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), стоконі́ціса ‘турбавацца, клапаціцца’ (івац., Нар. сл.), стоконы́тысьпрыгожа ўбірацца, адзявацца’ (брэсц., ЛА, 1), стакана́ ‘клопат, турботы’ (свісл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл.), стакано́та ‘мітусня’ (лід., Сл. ПЗБ), сто́кон ‘клопат, турботы, цяганіна’ (івац., Нар. сл.). Ізаляванае слова; славянскіх адпаведнікаў няма; рус. разм. устака́ниться ‘супакоіцца’ не падыходзіць па значэнні. Улічваючы лінгвагеаграфію, можна думаць аб запазычанні з літ. stekénti (‑ẽna, ‑ẽno) ‘мучыць, таміць, мардаваць’ з адваротнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Зак. да падглядаць.

2. што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак. Гілевіч. // перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)