нацыяналізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) нацыяналізацыю чаго-н.

Н. фабрыкі і заводы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

Правесці дзе‑н. зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгасці́ць, -гашчу́, -го́сціш, -го́сціць; зак.

1. Правесці ў гасцях некаторы час, гасціць.

Цэлы месяц адгасціў у сяброў.

2. Скончыць гасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анало́гія, -і, ж. (кніжн.).

Падабенства ў якіх-н. адносінах паміж прадметамі, з’явамі і паняццямі.

Правесці аналогію паміж з’явамі.

Поўная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак., што.

Правесці сяўбу, засеяць.

Абсеялі загоны адборным насеннем.

|| незак. абсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмабілізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) дэмабілізацыю.

|| звар. дэмабілізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяку́чая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую ў двух ці болей пунктах.

Правесці сякучую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабадзя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак. (разм.).

Правесці дзе-н. які-н. час марна, нічога не робячы.

Прабадзяўся недзе ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праецы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) праекцыю.

|| зак. таксама спраецы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што і чаго.

Правесці які-н. час у чаканні.

Дарэмна прачакаў увесь вечар.