фрахтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Наймаць судна для перавозкі грузаў. [Васіль Васільевіч:] — Якія краіны толькі не фрахтавалі яго [капітана] судна! Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяле́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў.

2. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый (спец.).

3. толькі мн. У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыстэ́рна, ‑ы, ж.

Рэзервуар для захоўвання і перавозкі вадкасцей. Напоўняць [ветракі] цыстэрны празрыстай вадой. Астрэйка. // Вагон ці аўтамабіль з цыліндрычным рэзервуарам для перавозкі вадкасцей, газаў і пылападобных грузаў (цэменту і інш.). Потым над палоскай ельніку мы ўбачылі паравоз, за ім жвава беглі, пазвоньваючы на рэйках, цыстэрны і чырвоныя вагоны таварняка. Хадкевіч.

[Ад лац. cisterna — вадаём.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Савакі́ ’валакуша, спецыяльнае прыстасаванне для перавозкі драўлянага плуга’ (Нар. сл., Скарбы). Да *савацца, суваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бага́ж, -у́, м.

1. Запакаваныя для перавозкі рэчы пасажыраў, а таксама спосаб адпраўкі гэтых рэчаў.

Б. авіяпасажыра.

Адправіць рэчы багажом.

Ручны б.

2. перан. Запас ведаў, эрудыцыя.

Творчы б.

Б. ведаў.

|| прым. бага́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыліжа́нс, ‑а, м.

Крытая мнагамесная карэта, запрэжаная коньмі, якой карысталіся для рэгулярнай перавозкі пасажыраў і пошты да пашырэння чыгуначныя і аўтамабільных зносін.

[Фр. diligence.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ую́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўюка. Уючныя рамяні. Уючнае сядло.

2. Які служыць, прызначаны для перавозкі ўюкоў. Уючная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валаку́ша, -ы, мн. -ы, -ку́ш, ж.

1. Прымітыўнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх змацаваных папярочкамі жардзін для перавозкі грузаў канём.

Вывезці сена з лесу на валакушах.

2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чамада́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дарожная сумка прамавугольнай формы з адкідным векам і ручкай для перавозкі рэчаў.

|| памянш. чамада́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. чамада́нны, -ая, -ае.

Чамаданны настрой (разм., жарт.) — паходны настрой перад ад’ездам куды-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурдзю́к, ‑а, м.

Мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна і іншых вадкасцей. [Зульфія:] — Яму [Мухтэру] дужа некалі. Ён шые новы бурдзюк. Васілёнак.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)