пашанава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

Праявіць некаторую асцярожнасць, аднесціся да сябе клапатліва.

Пасля хваробы трэба п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпёк¹, -у, м.

Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.

Значны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсне́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Травяністая расліна, якая цвіце белымі або блакітнымі кветкамі адразу пасля раставання снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспа́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; -пі́ся; зак. (разм.).

Праспаць многа, больш чым звычайна.

Пасля лазні заспаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільга́ і (пасля галосных) льга, прысл., безас., у знач. вык.

Можна, дазваляецца.

Хіба ж ільга схаваць жывое слова?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірдзе́цца і (пасля галосных) рдзе́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ірдзе́ецца, рдзіцца; незак.

Тое, што і ірдзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акало́т, -у, Мо́це, м. (уст.).

Салома ў снапах пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту.

|| прым. акало́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацверазі́цца, ацверажу́ся, ацвярэ́зішся, ацвярэ́зіцца; зак.

Стаць цвярозым пасля ап’янення.

|| незак. ацвеража́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ацверажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жор, -у, м.

Перыяд, калі рыба з прагнасцю кідаецца на яду.

Адразу пасля нерасту ў шчупакоў пачынаецца ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́труб’е, -я, зб.

Рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня, якія скарыстоўваюцца на корм жывёле.

|| прым. во́труб’евы, -ая, -ае.