дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь. Дуброўскі. — Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́ўна нареч.

1. отрица́тельно; неодобри́тельно;

а. адно́сіцца да чаго-не́будзь — отрица́тельно относи́ться к чему́-л.;

а. адазва́цца — неодобри́тельно (отрица́тельно) отозва́ться;

2. предосуди́тельно;

а. паво́дзіць сябе́ — предосуди́тельно вести́ себя́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Публічна разглядацца (пра судовую справу), публічна заслухвацца (пра чыю-н. інфармацыю, паведамленне і пад.).

Слухаецца справа аб забойстве.

Слухаюцца даклады па праблемных пытаннях мовы.

2. каго-чаго. Паводзіць сябе згодна з чыімі-н. парадамі; падпарадкоўвацца каму-, чаму-н.

С. настаўніка.

С. добрых парад.

|| зак. паслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казыры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм. Ганарыста паводзіць сябе перад кім‑н.; фанабэрыцца, выхваляцца. Хлопчыкі трохі казырыліся, рабілі выгляд, што да заўваг .. [Кацярыны Іванаўны] абыякавыя, дурэлі, але ўсё-такі не абсмейвалі. Лось. Барбутовіч проста застрашваў яго, каб дзядзька не надта казырыўся перад ім і на згоду пайшоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздуры́цца, ‑дуруся, ‑дурышся, ‑дурыцца; зак.

Разм.

1. Стаць вельмі дураслівым, свавольным, непаслухмяным; распусціцца. Разы два іх бачылі каля кінатэатра. І тады Мікалай Пятровіч сказаў загадчыку гаспадаркі: — Вазьміце іх пад свой нагляд, а то раздурацца малыя... Нядзведскі.

2. Пачаць амаральна паводзіць сябе, даць поўную волю сабе; разбэсціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мудра́нка ’ядавітая травяністая расліна Paris quadrifolia L.’ (Кіс., ТСБМ). Да мудрэць (< му́дры1) ’капрызіць, свавольнічаць’ (драг., КЭС), іўеў. ’незвычайна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. паўд.-усх. п’яніца ’мудранка’, укр. бесіжник (< běsiti), дурне лісове, дурна цибуля. Параўн. таксама мудру́шкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; незак.

1. Паводзіць сябе фальшыва, няшчыра, крывадушнічаць. І яшчэ адно пачуццё нараджаецца са скупых запытанняў Васіля — гэта пагарда да кулака, які выкручваецца і фальшывіць. Кучар.

2. Утвараць фальшывыя гукі. Смешна адставіўшы руку са смычком, [Валерый] аднастайна цягнуў адну і тую ж ноту. «Аднак жа ён страшэнна фальшывіць», — здзівіўся юнак. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Алю́каць ’зрабіць каго-небудзь маркотным’ (Нас.), алюканы частай лаянкай даведзены да маркотнага стану’ (Нас.). Параўн. рус. улюлюкать, заулюлюкать і літ. lelióti, alióti ’гнаць з крыкам’, лат. alutiesпаводзіць сябе па-вар’яцку, крычаць, шумець’. Сувязь анаматапаэтычных беларускіх і рускіх слоў з адпаведнымі літоўскімі і лацінскімі акрэсліць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́битьсяпаводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

Бусел апусціўся на луг.

2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.

Вячэрні змрок апусціўся на горад.

3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.

Заслона апусцілася.

Шлагбаум апусціўся.

4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

Апусціўся чалавек.

|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)