намалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.

1. Малоцячы, здабыць у нейкай колькасці. Намалаціць збожжа. Намалаціць цэнтнер грэчкі.

2. перан. Разм. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго‑н. Намалаціць талерак. // Забіць у вялікай колькасці. Намалаціць ворагаў.

3. перан. Разм. Хутка нагаварыць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патаўчы́, ‑таўчу, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; зак., каго-што.

1. Стаўчы што‑н. Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас.

2. Разм. Пабіць, разбіць. Патаўчы гаршкі.

3. і без дап. Таўчы некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изби́ть сов.

1. (нанести побои) збіць, мног. пазбіва́ць, пабі́ць, набі́ць;

2. (перебить) забі́ць; перабі́ць;

3. (истребить) вы́нішчыць; см. избива́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переколоти́ть сов.

1. (приколотить иначе) перабі́ць;

2. (разбить) разг. перабі́ць, ператаўчы́;

3. (избить многих, всех) прост. пабі́ць, перабі́ць, пазбіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., чаго.

1. Размінаючы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Намяць гліны.

2. Прымяць, змяць што‑н. Намяць травы ў садзе. Намяць кулявой саломы.

3. Разм. Тое, што і нацерці (у 5 знач.).

•••

Намяць бакіпабіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. ператоўк, ‑таўкла, ‑ло; заг. ператаўчы; зак.

1. што. Стаўчы ўсё, многае. Ператаўчы ўвесь перац. Ператаўчы вараную бульбу.

2. што. Ачысціць ад шалупін, абтаўчы ўсё, многае. Ператаўчы ўсё проса.

3. што. Стаўчы драбней, чым трэба; раскрышыць.

4. што. Стаўчы нанава, яшчэ раз.

5. што. Разм. Разбіць, пабіць усё, многае. Таго ж вечара Пракоп і раз’ятрыўся, што ператоўк усе гладышы, якія толькі былі ў хаце, у сенцах і ў пограбе. Вітка.

6. каго. Разм. Забіць, пабіць усіх, многіх. — Трэба арганізоўваць людзей і выходзіць з гета, — гаварыў хваравіты Ёсель Гелер.. — Іначай усіх нас ператаўкуць... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Малацьбой аддзяліць зерне ад калосся, стручкоў і пад.; абмалаціць. Змалаціць жыта. Змалаціць гарох.

2. Разм. Моцна збіць, пабіць (пра людзей). Як наляцеў .. [рыцар], дык усё каралеўскае войска збіў .. з малаціў. Якімовіч. // Перабіць, паламаць (пра рэчы). Змалаціць усю пасуду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахлы́сцік ’ашуканец, асоба без пачуцця чалавечай годнасці’ (КЭС, лаг.), ’падлетак, несамастойны чалавек’ (глыб., полац., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад ахлыстацьпабіць’, гл. хлыстаць, параўн. польск. ochlast ’ілгун’, ад ochlastać (Варш. сл., 545). Гл. хлысцік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навярта́ць ’пагражаць’ (чачэр., Мат. Гом.). Няясна, ці звязана з вяртаць ’аддаваць назад’; магчымая сувязь праз аргатычнае навярнуць ’моцна ўдарыць’ ці рус. разм. дать сдачипабіць’. Гл. таксама навярнуць ’нагаварыць на каго-н.’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сука́цца ’прыставаць; чапляцца, каб пабіць’ (Шат.), ’лаяць; сварыцца’ (пух., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, значэнне ’сватацца’ (= ’прыставаць’) (LKK, 16, 190), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 149) з пэўнымі засцярогамі адносіць да балтызмаў. Да сукаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)