Адкі́дзік ’мера напрадзеных нітак’ (Інстр. III) да кідаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матошка ’маленькі маток нітак’ (КЭС, лаг.). Да мату́шка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аднару́чка ’мера напрадзеных нітак’ (Нас., Інстр. III) да аднаруч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сука́ць, сучу, сучаш, суча; незак., што.
1. Звіваць, скручваць у адну некалькі нітак. Сукаць пражу. // Рабіць дратву, звіваючы, скручваючы некалькі нітак у адну. // Пра намотванне пражы на цэўкі пры тканні. А потым .. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі, дык зноў затрымалася. Васілевіч.
2. Разм. Віцца, лятаць. Пчала суча каля носа.
3. Разм. Махаць, пагражаць кулаком (кулакамі).
4. Разм. Перабіраць, матляць нагамі (пра маленькіх дзяцей). Хлопчык суча ножкамі.
•••
Сам на сябе вяроўку суча — сам лезе, наклікае на сябе бяду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пампо́н, ‑а, м.
Упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і інш. на шапках, туфлях і пад. Ілонка плюхнула ў вочы прыгаршчы вады, надзела шапачку з пампонам, кажушок і выбегла на вуліцу. Хомчанка.
[Фр. pompon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссука́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссукаць.
2. у знач. прым. Звіты, скручаны з некалькіх нітак у адну. Ссуканая пража.
3. у знач. прым. Зрасходаваны пры суканні. Ссуканы клубок. Ссуканая ручайка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссука́ць, ссучу, ссучаш, ссуча; зак., што.
1. Звіць, скруціць некалькі нітак у адну.
2. Зрабіць, падрыхтаваць што‑н. суканнем. Насвістваючы «Трансвааль, Трансвааль», выкраіў [Амелька] па шаблону халявы і перады, ссукаў і навашчыў дратву. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́рыс, ‑а, м.
Спец. Радужная абалонка вока.
[Ад грэч. iris — радуга.]
іры́с, ‑у, м.
1. Сорт цвёрдых цукерак у выглядзе плітачак карычневага колеру, якія робяцца з малака, цукру і патакі.
2. Сорт каляровых нітак для вышывання і вязання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́ткі ’частка кроснаў, якая складаецца з дошкі з дзіркамі, у якія ўцягваюцца ніткі’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ры́ткі ’тс’ (ТС), ра́йткі ’прылада для навівання нітак у кроснах’ (Сл. Гродз.), рэ́йтка ’маток нітак’ (Сцяшк. Сл.). З літ. ratẽlis ’колца; самапрадка’ або літ. rìtė ’шпулька’ < ням. Riet ’бёрда’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., чаго і без дап.
Спрасці нейкую колькасць чаго‑н. Маці напрала поўную шуфляду нітак. Бядуля. Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)