шашлы́к, ‑у, м.

Страва з кавалачкаў бараніны (радзей ялавічыны, свініны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі. Тут [на базары] прадаецца і свежае мяса, і гатовыя гарачыя шашлыкі, нанізаныя на дроцікі. В. Вольскі.

[Ад цюрк. sislik.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвік, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Металічны або драўляны стрыжань, завостраны на канцы, прызначаны для змацоўвання чаго-н.

Забіваць цвікі ў дошку.

2. перан., чаго. Самае значнае, галоўнае (разм.).

Ц. праграмы.

Ц. сезону.

|| памянш. цвічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. цвіко́вы, -ая, -ае і цвіка́рны, -ая, -ае.

Цвіковая прамысловасць.

Цвікарны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мігдалікі ’бліскучыя зорачкі ці крыжы з адлюстраваннем святога, якія апраўляліся ў металічны абадок пад шклом і насіліся жанчынамі на шыі’ (слонім., кобр., Шн. 3; Малч.). Да мігдал (гл.). Параўн. міндаліна ’жаўлак у горнай пародзе’ (БелСЭ, 7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прут, -а, М пру́це, мн. пруты́, -о́ў, м.

1. Тонкая палка без сучча.

Асінавы п.

2. Тонкі металічны стрыжань, кавалак дроту.

Жалезны п.

|| памянш. пруто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. і пру́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. прутко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пруцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Прутковы каркас.

Пруцяная агароджа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жэто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны знак, які паказвае на прыналежнасць да якой-н. арганізацыі або выдаецца на памяць аб якой-н. падзеі.

Сярэбраны ж.

2. Кружок з металу, пластмасы, які служыць умоўным знакам чаго-н., дае права на што-н.

Атрымаць ж. у гардэробе.

Купіць ж. у метро.

|| прым. жэто́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банда́ж, ‑а, м.

Спец.

1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў пэўным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.

[Фр. bandage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпа́цыя, ‑і, ж.

1. У друкарскай справе — металічны брусочак, які прымяняецца пры ручным наборы для запаўнення прабелаў паміж словамі, для павелічэння адлегласці паміж словамі, утварэння абзаца і пад.

2. У суднабудаванні — адлегласць паміж суседнімі бэлькамі набору корпуса судна.

[Ад лац. spatium — прастора, прамежак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металёвы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і металічны. Да фарбаваных дзвярэй у калідорах былі прыбіты металёвыя дошчачкі. Бядуля. Глухі металёвы звон пранёсся ў цішыні. Краўчанка. Палоса вады з цьмяным металёвым водбліскам ляжала.., як нейкая лінія, як нейкі рубеж. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мане́таметалічны грашовы знак, металічныя грошы’ (ТСБМ), ст.-бел. манета, монета, манита, монита, монэта ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86). Запазычаны са ст.-польск. moneta, якое з лац. monēta ’прадказальніца’ < monēre ’прадказваць, прадракаць’. Monēta — эпітэт багіні Юноны, якая папярэдзіла рымлян пра землетрасенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́нак ’тоўстая палка, якой закрываюць у хляве выхад з дзвярэй; металічны вал, што злучае малатарню з прывадам’ (Сцяц.). Запазычанне (як і дронг ’жэрдка’, гл.) з польск. drąg ’жэрдка і г. д.’ Паколькі drąg вымаўляецца [dronk], то ‑к‑ успрымалася як суфіксальная частка; адсюль форма дро́нак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)