карыкату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
1. Малюнак, на якім намаляваны хто-н. або што-н. у скажоным, падкрэслена смешным выглядзе.
К. на гультаёў.
2. перан. Смешнае, недасканалае падабенства да каго-, чаго-н.
Гэты касцюм — к. на ўменне шыць.
|| прым. карыкату́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пейза́ж, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці, краявід.
Беларускія пейзажы.
Нарачанскі п.
2. -а. Малюнак краявіду, а таксама апісанне прыроды ў мастацкім творы.
Выстаўка пейзажаў вядомага мастака.
Палескія пейзажы ў творах Якуба Коласа.
|| прым. пейза́жны, -ая, -ае.
П. жывапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Відзік ’пейзажны малюнак у рамцы пад шклом’ (гродз., Сцяц., Словаўтв.); ’паштоўка’ (маз. Мат. Гом.). Укр. видик, рус. видик (памянш. ад від), польск. widok ’від, перспектыва, пейзаж, пейзажны малюнак’, чэш. viděk ’вёска, правінцыя, перыферыя’; ’пейзаж, від’, славац. vidiek ’тс’, серб.-харв. вѝдик ’гарызонт’; ’від’, макед. видик ’тс’. Запазычана з польск. widok; пры гэтым суфікс ‑ok заменены на беларускі ‑ік (з памяншальна-ласкальным адценнем). Пазней стала ўспрымацца як памяншальнае ад від (Сцяц., Словаўтв., 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
затушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.
1. Спец. Нанесці цені, пакрыць тушоўкай. Затушаваць малюнак.
2. перан. Згладзіць, зрабіць менш выразным, прыкметным. Затушаваць супярэчнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франтыспі́с, ‑а, м.
1. У архітэктуры — галоўны фасад будынка.
2. Малюнак, які змяшчаецца перад першай старонкай кнігі або зверху старонкі перад пачаткам тэксту.
[Фр. frontispice.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наска́льны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены на скале (пра малюнкі, надпісы, якія адносяцца да старажытных эпох). [Ісак:] — Наскальны малюнак параненага бізона і цяпер здзіўляе сваёй закончанасцю. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піктагра́ма, ‑ы, ж.
Умоўны малюнак на дрэве, кары дрэва, косці, камені ці на метале, які служыў у старажытным пісьме для паведамлення аб важных падзеях.
[Ад лац. pictus — маляўнічы і грэч. gramma — запіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́калаць, -лю, -леш, -ле; -лі; -латы і -ланы; зак., што.
1. Праткнуць чым-н. вострым.
В. вока.
2. Зрабіць узор, малюнак і пад., праколваючы чым-н. вострым.
В. татуіроўку.
3. Высечы з сярэдзіны чаго-н. вострым.
В. кусок лёду.
◊
Хоць вока выкалі — вельмі цёмна.
|| незак. выко́лваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зарисо́вка ж.
1. (действие) зарысо́ўка, -кі ж.;
2. (зарисованное) малю́нак, -нка м., замалёўка, -кі ж.; зарысо́ўка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выя́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Відавочны для ўсіх; бясспрэчны. [Раман] зноў вандраваў у воласць і нёс на сваім твары выяўны смутак. Колас.
2. Выразны. Выяўны малюнак. Выяўны гоман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)