Пля́нцы ’месца, дзе вырошчваюць садовыя саджанцы, паркавыя дрэўцы’ (нясвіж., Ялік.), аляпцы, плянсы ’расада’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене, з літ. plensaiмаладыя расліны, парасткі’ < ням. pflanzen ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 24), што неабавязкова, параўн. бел. ((глянцы, флянцікі ’атожылкі, саджанцы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

красава́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. красаваць і красавацца. Пахі трывожаць мяне веснавыя І зноў я чакаю садоў красавання! Броўка. — Няхай маладыя ездзяць красавацца, а мне, старому, навошта яно, тое красаванне? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філія́л, ‑а, м.

Аддзяленне буйнога прадпрыемства, якой‑н. установы ці арганізацыі. Філіял музея. Філіял Акадэміі навук. □ Зімою амаль усе маладыя рабочыя вучыліся ў філіяле будаўнічай школы, набывалі спецыяльнасці муляраў і тынкоўшчыкаў, сантэхмантажнікаў і арматуршчыкаў. Грахоўскі.

[Ад лац. filialis — сыноўні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр. ско́чка, польск. skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Асільваць, перамагаць. Астап, які дужаў мядзведзяў у маладыя гады, лёгка адпіхнуў яго. Лынькоў. У васемнаццаць гадоў не сустракаў [Адам] па сіле роўнага, усіх дужаў — і аднагодкаў, і старэйшых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цесць, ‑я; мн. цясці, ‑ёў; м.

Жончын бацька. [Ліда:] — Я ж кажу, што ў Валодзі цяпер усе шансы мець багатага цесця. Федасеенка. Не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а што маладыя самі нажылі. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзе́ж, маладзя́ж (м. і ж. р.), маладзя́ш, маладзёж, мо́лодёж, моладзеш ’моладзь’ (Шат., Яруш., ТС, Жд. 1; КЭС, лаг.; Сцяц., Пан., Сл. ПЗБ; дзярж., КЭС), хойн. малодзе́жа (зб.) ’тс’ (Мат. Гом., ТС), паўн.-усх. маладзёж ’непакладаная скаціна’, маладзяжынка ’тс’ (КЭС). Укр. моло́діж, рус. мо́лодежь, молодёжь, молодёжа, цвяр. молодяжь, польск. młodzież, чэш., славац. mládež, славен. mládež, серб.-харв. мла́деж, макед. младеж ’тс’, балг. младеж ’тс’, ’малады чалавек’. Прасл. moldežь ’маладое’, ’маладыя людзі’, ’маладыя жывёлы’. Да малады́ (гл.). Бел. форма на ‑ёж, відаць, пад уплывам рус. мовы. З рус. мовы і прыметнік маладзёжны ’які складаецца з моладзі’, ’прызначаны для моладзі, адносіцца да моладзі’ (ТСБМ, Крукоўскі, Уплыў, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́дзьве, прысл.

1. Насілу, з вялікімі цяжкасцямі. Зноў [Лабановіча і Садовіча]апанавалі балаголы і пачалі тузаць. Ледзьве адбіліся ад іх. Колас.

2. Разм. Тое, што і ледзь (у 3 знач.). У нядзелю ледзьве не ўвесь дзень маладыя былі разам. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Маладыя расліны, вырашчаныя ў парніках або на спецыяльных градках для перасадкі іх на ўчасткі ў агародзе, на полі. Расада памідораў. □ У агароднай брыгадзе высаджвалі з парнікоў на грады расаду капусты. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распра́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распрануць.

2. у знач. прым. Без верхняга адзення, не апрануты. Людзі .. [у карчме] былі такія ж, як мы — праезджыя ды прахожыя, старыя і маладыя. Адны сядзелі распранутыя, іншыя ў вопратцы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)