удаскана́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Стаць больш дасканалым, больш дакладным.

2. Павысіць, палепшыць сваё майстэрства ў якой‑н. галіне, авалодаць тонкасцямі яго. // Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уменне, майстэрства; умельства (разм.); навука, спрыт, хватка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

віртуо́з, ‑а, м.

Артыст (звычайна музыкант), які выдатна валодае тэхнікай свайго мастацтва. Віртуоз-скрыпач. // Чалавек, які дасягнуў вышэйшай ступені майстэрства ў сваёй рабоце. У паэме «Пан Тадэвуш» Міцкевіч паказаў сябе майстрам-віртуозам. Лойка.

[Іт. virtuoso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуджа́льнік, ‑а, м.

1. Прычына ўзнікнення якога‑н. працэсу. Узбуджальнік грыпу.

2. Той, хто (ці тое, што) выклікае, узбуджае што‑н. Праца была ўзбуджальнікам і эстэтычнай эмоцыі, або, інакш кажучы, мастацкага майстэрства. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́ктыкамайстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою, змагання; лінія паводзін’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), такты́чны ’звязаны з правядзеннем бою, барацьбы’ (ТСБМ). Праз польск. taktyka, taktyczny з ням. Taktik або франц. tactique з тым жа значэннем з лац. tactica (ars), грэч. τακτικός, ‑η (τέχνη)/τάξις ’строй, лад’ (Фасмер, 4, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

псуць, псую, псуеш, псуе; псуём, псуяце; незак., каго-што.

Псаваць. Кажуць людзі, што пакляўся ён [Люцыян Таполя] Двум не дараваць грахоў прад смерцю: Біскупу Сямашку і яшчэ яловаму суку, Што век шкодзіў, Псуў яго майстэрства. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквілібры́ст, ‑а, М ‑спе, м.

Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай. Найбольшым поспехам у праграме нямецкіх артыстаў карысталася дасканалае віртуознае майстэрства таленавітага эквілібрыста Марко. «Беларусь». // перан. Чалавек, які праяўляе незвычайную спрытнасць, выкрутлівасць у паводзінах, спрэчках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артысты́зм, ‑у, м.

Высокае майстэрства, віртуознасць. Да гэтага часу я дзівіўся працавітасці, вялікай велічы таго, што зроблена, мужным формам, яснаму зроку мастака, артыстызму, з якім выканана кожная драбніца, і не ведаў, што гэтага мала. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебаро́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлебароба; належыць, уласцівы яму. Працаўнікі палёў праявілі сапраўды дзяржаўнае разуменне свайго абавязку, упартасць у дасягненні мэты, высокае хлебаробскае майстэрства. Машэраў. Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпрэта́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Тлумачэнне, раскрыццё сэнсу чаго‑н. Інтэрпрэтацыя закона. Інтэрпрэтацыя тэксту. Інтэрпрэтацыя абрадавага фальклору. // Творчае раскрыццё вобраза або музычнага твора выканаўцам. Янка Купала дасягаў большага майстэрства перакладу, калі спалучаў пераклад з сваёй паэтычнай інтэрпрэтацыяй. Палітыка.

[Ад лац. interpretatio — растлумачванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)