несправядлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адступаецца ад справядлівасці, парушае справядлівасць. Заўсёды ў расказах дзеда перамагала праўда над крыўдай, справядлівы чалавек над несправядлівым. Паслядовіч. // Які супярэчыць справядлівасці, не адпавядае патрабаванням справядлівасці. Несправядлівы лад. □ Свой лёс жалеза праклінае І тых, што выкулі з яго Вайны несправядлівай джала. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гняві́ць, гняўлю, гневіш, гневіць; незак., каго.

Злаваць, абураць, выклікаць гнеў. Аксана любіла бабулю, старалася яе не гнявіць. Скрыпка. З кім жыць, таго не гнявіць. Прыказка.

•••

Не гняві бога — не наракай дарэмна.

Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць — няма падстаў скардзіцца, крыўдзіцца на лёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аджагна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую‑н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рашыць сов.

1. реши́ть;

ён ~шыў заста́цца — он реши́л оста́ться;

2. разреши́ть; реши́ть;

в. пыта́нне — разреши́ть (реши́ть) вопро́с;

3. (спор, конфликт) разреши́ть; рассуди́ть;

в. лёс — (чый) реши́ть судьбу́ (чью)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Сагрэць чым‑н. гарачым і вільготным. Прыпарыць нарыў. Прыпарыць нагу.

2. Моцна прыпячы. Ёй [расе] шаптаў лазовы куст надрэчны: «Што блішчыш?.. Твой лёс недаўгавечны, Ледзьве сонца горача прыпарыць, Знікнеш ты, празрыстая, ў абшары...» Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Прайшлі дажджы, прыпарыла. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ё, нескл., н.

Сёмая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «о» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «лёс — льос»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «о», напрыклад, «маё — майо», «ён — йон». Малое ё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́та, ‑ы, ДМ роце, ж.

Вайсковае падраздзяленне, якое ўваходзіць у склад батальёна. Пасля кароткага адпачынку роце капітана Ватурына было загадана ўзяць хутар, што знаходзіўся на невысокім узгорку. Сіняўскі. Неспакой за лёс разведчыкаў ахапіў усю роту. Васілёнак.

•••

Арыштанцкія роты (гіст.) — від пакарання ў дарэвалюцыйнай Расіі за ўчыненае злачынства.

[Польск. rota.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. насціг, ‑гла і насцігнуў, ‑гнула; зак., каго-што.

Дагнаць, гонячыся за кім‑, чым‑н. Гітлеравец, скарыстаўшы хвіліну замяшання, неспадзявана рвануўся назад. «Стой!» — крыкнуў Шашура. Праз два крокі ён насціг уцекача. Мележ. Іван хацеў запярэчыць, але Якаў загаварыў далей: — Значыць, і цябе мой лёс насцігнуў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.

Наперад сказаць аб тым, што будзе, што павінна здарыцца. [Гаворка:] Хочаш — я, як добрая цыганка, прадкажу твой лёс. Шамякін. // На падставе адпаведных даных зрабіць заключэнне аб ходзе і развіцці якіх‑н. з’яў. Напярэдадні рэвалюцыі ў Германіі Энгельс прадказаў, што народ разбудзіць свайго Зігфрыда. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Страціць веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н.; расчаравацца. [Ладуцька] разумеў, што ішлі гэтыя абразы не ад асабістай непрыязні да яго, а таму, што людзі зняверыліся, баяліся за лёс калгаса. Краўчанка. Ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, Людскую ласку дбайна берагу. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)