разла́саваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Разм. Узбудзіць, узмацніць у кім‑н. жаданне паласавацца, з’есці што‑н. смачнае. Разласаваць дзіця малінаю. // перан. Распаліць, узмацніць у кім‑н. жаданне, ахвоту да чаго‑н. Лёгкая пажыва разласавала яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарата́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

Разм. Лёгкая на двух колах павозка. Цяжка сказаць, што бацька любіў больш: грошы, якіх у яго на пачатку было, відаць, ніштавата, ці гонар — запрэжаную паркай рысорную таратайку. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацілі́нне, мацілі́ньня ’тонкая лёгкая тканіна’ (Жд. 1, Шат.). З *ваціліна, параўн. драг. ватілі́н ’вацін’ (КЭС), якое з польск. watolina < ням. Watteline ’тс’ < Watte ’вата’ < егіпецк. араб. batāʼin (мы.), ’падшэўка’ < bat̥n ’унутранасці’ (Васэрцыер, 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вуа́ль, ‑і, ж.

1. Лёгкая празрыстая тканіна.

2. Кавалак такой тканіны або сеткі на жаночых капелюшах. У пакоі сядзела Цыля.. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль. Асіпенка.

3. Спец. Налёт на негатыве, які зніжае кантрастнасць фотаздымка.

[Фр. voile.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавале́рыя, ‑і, ж.

Конніца, коннае войска. [Старшыня] служыў у кавалерыі, прывык хадзіць за канём і ўмеў хадзіць. Колас.

•••

Лёгкая кавалерыя — конніца з лёгкаўзброеных воінаў на спецыяльна падабраных быстраходных конях.

Цяжкая кавалерыя — конніца з цяжкаўзброеных воінаў на спецыяльна падабраных конях.

[Фр. cavalerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сарпі́нкалёгкая баваўняная тканіна ў палоску ці ў клетку’ (ТСБМ, Нар. сл., Жд. 1). Запазычанне з рус. сарпи́нка ’паласатая або клятчастая тканіна з Сарэпты’. Апошняе ад назвы ракі Сарпа, прым. са́рпино (Фасмер, 3, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сярпа́нка ’марля’ (Мат. Гом.), сярпя́нкалёгкая баваўняная тканіна’ (ТСБМ), серпано́к ’тонкае палатно’ (Нар. Гом.), серпаночэк ’рэдка вытканае палатно на намёткі’ (пін., Кольб.), сарпа́нка, сарпано́к ’вясельны галаўны ўбор’ (ТС), сырпано́к ’белая хустка’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. се́рпа́нка, се́рпа́нок ’празрыстая тканіна, жаночае пакрывала на галаву’, рус. серпя́нка ’рэдкая тканіна з ільну’, польск. sierpanka ’тонкая тканіна, пакрывала’. З тур. serpenek, што з перс. särpänäk ’жаночае пакрывала на галаву’ (Фасмер, 3, 610; ЕСУМ, 5, 221). Няясныя адносіны да сарпі́нкалёгкая баваўняная тканіна ў палоску ці ў клетку’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), для якой мяркуецца іншае паходжанне, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парка́ль, ‑ю, м.

Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна. У скрутку быў паркаль — метраў з чатыры — у чорную крапінку. Лупсякоў. Глеб Іванавіч узышоў на драўляную трыбуну, прыкрытую чырвоным паркалем, узняў зялёны вучнёўскі сшытак, і тлум угаманіўся. Дуброўскі.

[Фр. percale.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атле́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сістэма гімнастычных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць.

•••

Лёгкая атлетыка — від спорту, які ахоплівае хадзьбу, бег, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і пад.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў (штангі, гіры, гантэлі і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спардэ́к, ‑а, м.

Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.

[Англ. spar-deck.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)