няўмо́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўмольнага. Мы не здзівіліся ні абыякавасці шафёра да гібелі чалавека, ні жалезнай няўмольнасці гэтага аўтамабільнага канвеера. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўне́ба, н.

Палавіна неба. Паўнеба на захадзе было пакрыта агромністай цёмнай хмарай. Лынькоў. Пачало паказвацца сонца. Ранішняя зара ахапіла паўнеба. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надве́траны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і наветраны. Вецер.. намагаўся прабіцца праа густую загародку з яловых лапак, пастаўленую з надветранага боку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тыкаць, пароць. Зайшоў .. [начальнік] у вагон, абышоў кожны куток, усё поркаў нешта сваім бліскучым кіёчкам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кні́жыца, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і кніга (у 1, 2 знач.). — Загадайце кніжыцу прынесці, дзе ў вас хворыя прапісваюцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ратава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ратавання, выратавання каго‑, чаго‑н. Ратавальны круг. Ратавальныя сродкі. □ — Хутчэй ратавальную лодку! — пачуўся ўсхваляваны голас. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствалі́на, ‑ы, ж.

Разм. Вялікі і тоўсты ствол (у 1 знач.). Мільгануў на сухадрэвіне стракаты дзяцел, спрытна ўзбіраючыся па стваліне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрымгало́ў, прысл.

Вельмі хутка, імкліва, кулём. Выскаквалі з двароў дзеці, стрымгалоў кідаліся да калёс, крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырымо́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цырымоннага; захаванне ўмоўнасцей у паводзінах. З усходняй цырымоннасцю.. [прамоўца] зноў доўга дзякаваў старшыні за прадастаўленае яму слова. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брэ́дзень, ‑дня, м.

Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)