гэй межд., в разн. знач. эй разг., гей;

гэй! пачака́й крыху́! — эй (гей)! подожди́ немно́го!;

гэй вы, ко́ні! — эй (гей) вы, ко́ни!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гало́пам, прысл.

1. Хуткім алюрам; наўскач. Афіцэр сеў і пагнаў галопам, але ў каня моцна заквактала селязёнка, і коннік перавёў яго на шаг. Карпюк. Бягуць, галопам імчаць коні. Бядуля.

2. перан. Вельмі хутка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гандыка́п, ‑а, м.

1. Спаборніцтва, пры якім слабейшаму праціўніку для ўраўнаважання танцаў на поспех аддаецца перавага ва ўмовах (змяншэнне дыстанцыі, нагрузкі і пад.).

2. Скачкі, у якіх удзельнічаюць коні розных узростаў і вартасцей.

[Англ. handicap.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакупе́ц, ‑пца, м.

Разм. Тое, што і пакупнік. Коні тупаюць памалу і як бы прыслухоўваюцца да гутарак гаспадароў з пакупцамі. Бядуля. Здзівіўся дужа дзед, калі пакупец пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трух, ‑у, м.

Разм.

1. Павольная рысь. Конь адразу разумее .. [Сашу] — запавольвае ход, з галопу пераходзіць на трух. Дамашэвіч.

2. у знач. прысл. тру́хам. Трушком, подбегам. Лёгкім трухам панесліся коні назад па дарозе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наездзіць.

2. у знач. прым. Які стаў роўным, гладкім ад частай язды (пра дарогу, якую‑н. паверхню). Коні фыркалі і лёгка беглі па наезджанай дарозе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

Разм. Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі. Крапіва. Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармі́цца, кармлю́ся, ко́рмішся, ко́рміцца; незак.

1. Есці, атрымліваць корм; насычацца.

Коні кормяцца на лугах.

2. чым і без дап. Мець за сродак для пражыцця; харчавацца.

Чапля корміцца рыбай.

К. сваёй працай.

3. чым, з чаго, на што. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.

К. паляваннем.

|| зак. пакармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.) і пракармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадвя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адвязацца, развязацца ў адным або некалькіх месцах — пра ўсё, многае. Вяроўкі паадвязваліся.

2. Вызваліцца ад прывязі — пра ўсіх, многіх. Коні паадвязваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Памянш. да пуга; невялікая пуга. Чаго Гарвась не рабіў — і за аброць коней браўся весці, і сам памагаў ім, і пужкаю лупцаваў — не зрушыліся коні. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)