фізкульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фізкультуры, фізкультурніка. Фізкультурны нарад. // Прызначаны для фізкультуры, фізкультурнікаў. Фізкультурная зала. Фізкультурны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гігіені́чны

1. гигиени́ческий;

~ныя ме́ры — гигиени́ческие ме́ры;

2. гигиени́чный;

г. касцю́м — гигиени́чный костю́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заказны́ в разн. знач. заказно́й;

о́е пісьмо́ — заказно́е письмо́;

з. касцю́м — заказно́й костю́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўзуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Тое, што і паўзун (у 1 і 2 знач.).

2. мн. Спецыяльны касцюм для маленькіх дзяцей, калі яны яшчэ не ўмеюць хадзіць, а толькі поўзаюць.

|| прым. паўзунко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́таў, ‑ава.

Які належыць брату, здзяйсняецца ім. Братоў касцюм. □ Цяпер братава апека і клапатлівасць блізкіх да яго людзей атуліла.. [Ірынку]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навамо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены па новай модзе. Навамодны касцюм.

2. Які нядаўна зрабіўся модным, хадавым. Навамоднае слова. Навамодны танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзява́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надзяваць.

2. у знач. прым. Такі, які ўжо насілі. Надзяваны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касцюмі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Надзець (надзяваць) па сябе тэатральны або маскарадны касцюм.

2. толькі незак. Зал. да касцюміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шавіёт, ‑у, М ‑віёце, м.

Лёгкая, мяккая, крыху варсістая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна, якая ідзе на шыццё верхняй вопраткі. Касцюм з шавіёту.

[Англ. cheviot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занасі́ць сов. (загрязнить долгой ноской) заноси́ть; затаска́ть, затрепа́ть;

з. касцю́м — заноси́ть (затаска́ть, затрепа́ть) костю́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)