уво́гуле.

1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.

У. справы ідуць нядрэнна.

2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

Ён у. такі.

3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.

На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.

4. у знач. пабочн. сл. У цэлым, у выніку.

Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скулі́цца, скулюся, скулішся, скуліцца; зак.

Разм. Упасці, зваліцца. Старому Пеўню дрэнны сон прысніўся, Устрапянуўся ён і... з седала скуліўся. Валасевіч. Буланы спудзіўся і, захропшы, ірвануў калёсы так, што Тарас ледзь не скуліўся з воза. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́пскідрэнны, благі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Яруш., Сержп. Ск., Бяльк.). Гл. кеп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Дрэнны, нізкі ўраджай; недарод. Лугіны былі захоплены працай, бо ўсе ведалі, што скора надыдзе восень, што няўрод і неўмалот у гэтым годзе, а стараста з ураднікам — будуць збіраць падатак. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́жанька, прысл.

1. Вельмі цяжка. Цяжанька несці. □ Цяжка, цяжанька ўздыхнула Бедная жанчына. Колас.

2. безас. у знач. вык. Пра дрэнны фізічны стан, пачуцці болю, стомы і пад. [Марыля:] Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́сядрэнны чалавек’ (хоцім., Мат. Маг.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pusė ’палавіна’, pusėtinas ’звычайны, пасрэдны’, да семантыкі параўн. нічогі ’ніякі, дрэнны’ (гл.); параўн. таксама рус. дыял. пу́тя ’разгублены чалавек’, што, магчыма, звязана з пу́тька ’індык’, параўн. драг. пу́тя (дзіцячае) ’курыца’ (тады пу́ся < пу́ця, як кося ’конік’ і інш. дзіцячыя словы са “спешчанай” палаталізацыяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няла́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Дрэнны, нядобры. Ад паварота і да паварота Адным дажджам адкрыты семафор. Няладная, нялёгкая пагода. Спяць самалёты сонца і прастор. Чэрня. / у знач. наз. няла́днае, ‑ага, н. Яшчэ на сярэдзіне дарогі адчуў.. [Астап] няладнае. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наблажы́ць ’нарабіць глупства’ (Нас.). Да блажы́ць, благі́ ’кепскі, дрэнны’, параўн. з супрацьлеглым значэннем укр. наблажи́ти ’прынесці дабро’ (ад бла́го ’дабро’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зні́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знізіць.

2. у знач. прым. Дрэнны, прыгнечаны. Заставацца доўгі час у стане зніжанага настрою і няпэўнасці было не ў характары настаўніка, і ён, як мог, стараўся адагнаць прыкрыя думкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няпэ́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан няпэўнага. Няпэўнасць рухаў. Няпэўнасць чутак.

2. Няпэўнае становішча. [Хадкевіч:] — Дрэнны канец, кажуць, лепш за прыемную няпэўнасць... Васілевіч. Аднаму і другому трэба было на нешта наважыцца, выясніць сваё становішча, пазбавіцца гэтай няпэўнасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)