і́ней, ‑ю, м.
Від атмасферных ападкаў: ледзяныя крышталікі, якія ўтвараюцца ў выніку ахаладжэння вадзяной пары ў ясныя і ціхія ночы і асядаюць тонкім слоем на глебе, дрэвах і інш.; параўн. шэрань. Днём яшчэ цёпла, а ночы — золкія.., і ранкамі на бульбоўніку, на траве белыя махры інею. Мележ. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашанцава́ць, ‑шанцуе; безас. зак., каму і без дап.
Пра спрыяльны для каго‑н. збег акалічнасцей, пра ўдачу ў чым‑н. Сердзюку пашанцавала ўдвайне. Аднаго парушальніка ён падмяў жыўцом і, седзячы на ім верхам, дагнаў з аўтамата другога. Брыль. І вось я на месцы. На гэты раз мне пашанцавала: я дабраўся днём. Ракітны. Пашанцавала нам тут неяк за адзін дзень упаляваць трох лісіц. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працаўні́к, ‑а, м.
1. Той, хто працуе. Усіх сумленных, па-сапраўднаму актыўных і надзейных працаўнікоў цяжка і пералічыць. Кулакоўскі. Была ў доктара адзіная слабасць — добрасумленнаму працаўніку многае мог дараваць. Шамякін.
2. чаго ці які. Работнік якой‑н. галіны, сферы працы. Працаўнікі навукі. З кожным днём становіцца лепшым жыццё працаўнікоў калгаснай вёскі. □ Адзін з рэдакцыйных працаўнікоў папрасіў, каб кожны расказаў пра сябе. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца слабым ці больш слабым (у 1, 2, 5, 7–9, 14 знач.). Дарога далёкая, цяжкая, коні слабеюць. Брыль. Ён [воўк] рэшту сіл ізноў збірае. Мацней на лапы налягае, Ды іх няма за што зацяць, Яны слабеюць, слізгацяць. Колас. З кожным днём слабела вастрыня зроку. Марціновіч. Пустаты няма. Там, дзе слабее палітычная работа, ажывае чужая ідэалогія. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́ра, ‑ы, ж.
Паэт. Пасудзіна для піцця віна. А пасля па чары «Цынандалі» Вып’ем за здароўе тых сяброў, Што сягоння ў далёкіх далях Б’юцца за Бабруйск і Магілёў. Панчанка. Хочацца сціснуць далоні, У поглядзе дружбу спаткаць, Поўныя накіпам, звонам Хмельныя чары падняць. Танк. / у вобразным ужыванні. Я з кожным днём раблюся больш цвярозым, хоць з большай смагай чару п’ю жыцця. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здра́вствовать несов. (быть здоровым) быць здаро́вым, быць у до́брым здаро́ўі; (жить) жыць; (процветать) квітне́ць;
◊
да здра́вствует! няха́й жыве́!;
жела́ю здра́вствовать до́брага здаро́ўя, (днём) до́бры дзень!, (вечером) до́бры ве́чар!, (при прощании) быва́йце (бу́дзьце) здаро́вы!, жада́ю до́брага здаро́ўя!;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
махры, ‑роў; адз. махор, ‑хра, м.
1. Свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях якой‑н. тканіны. У Івана на шыі новы шалік, шэранькі, а ў Куліны — вялікая кашміровая хустка з махрамі. Гарэцкі.
2. Шматкі, абвіслыя касмылі па краях чаго‑н. Днём яшчэ цёпла, а ночы — волкія, важкія, і ранкамі на бульбоўніку, на траве белыя махры інею. Мележ.
3. Пялёсткі ў махровых кветках.
4. Тонкія адгалінаванні кораня расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зблажэць, змарнець; счарнець. Камандзір учарнеў і выпетраў, з кожным днём рабіўся больш рашучы і злосны. Грахоўскі. Марынчук неяк асунуўся, згорбіўся, даўно няголены твар яго ўчарнеў, на ім разгубленасць і трывога. С. Александровіч.
2. Разм. Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.). Куток даху быў Крыты драніцамі, што не паспелі яшчэ як след учарнець на сонцы і ветры. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Станавіцца, рабіцца больш шчырым (у 1–3 знач.). Дзень за днём адносіны .. [Рыгора] з імі [рабочымі] шчырэлі. Гартны.
2. Упарта, старанна, з запалам рабіць што‑н. І шчырэе з рання да цямна Дружная скрыпачая капэла. Барадулін.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка, імкліва расці, буяць. Шчырэе жыта ў палях. Зенітны чэрвень. Найдоўгі дзень, найлепшы шлях. Дымок вячэрні. Семашкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
днёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. днёвак; ж.
Адпачынак днём (пры начных пераходах). На днёўку выбралі густы хмызнячок сярод поля — тут фашысты напэўна не стануць шукаць партызанаў. Новікаў. Усім загадалі захоўваць цішыню і не адыходзіць ад месца днёўкі. Мележ. // Дзённы адпачынак, сон (дзікіх жывёл, птушак). Зімой галодныя ваўкі за адну ноч праходзяць у пошуках здабычы некалькі дзесяткаў кіламетраў, але на днёўку вяртаюцца часта ў аблюбаваны імі пералесак. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)