до́лгий до́ўгі;

до́лгая пе́сня до́ўгая пе́сня;

до́лгие го́ды до́ўгія гады́;

откла́дывать в до́лгий я́щик адкла́дваць у до́ўгую скры́нку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбудава́цца сов., разг. расши́риться, разрасти́сь (строясь);

за апо́шнія гады́ Мінск ве́льмі ~ва́ўся — за после́дние го́ды Минск весьма́ разро́сся (расши́рился)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбамбі́цца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Разм. Скончыць бамбіць. Зноў загулі самалёты. — Вяртаюцца, адбамбіліся, гады, — падумаў Данік. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алімпі́зм, ‑у, м.

Алімпійскі рух — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы па ўзору антычных, якія праводзяцца адзін раз у чатыры гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевяно́сты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзевяноста. Дзевяносты нумар. Дзевяностыя гады (ад 90 да 99 года кожнага стагоддзя).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевяцісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзевяцьсот. Дзевяцісоты нумар. Дзевяцісотыя гады (ад 900 да 999 года кожнага тысячагоддзя).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́тась, прысл.

Два гады назад. І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыцца́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да трыццаць. Трыццаты дзень. Трыццатыя гады (ад 30 да 40 года кожнага стагоддзя).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Моладзь ’маладое пакаленне’, ’маладыя людзі’, ’маладосць’, моладдзю ’ў маладыя гады’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.). Укр. молодь ’моладзь’. Бел.-укр. ізалекса. На іншай слав. тэрыторыі семантыка адрозніваецца (параўн. Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41). Прасл. moldь. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кой мест., уст. які́;

в ко́и ве́ки нарэ́шце; (очень редко) гады́ ў рады́;

на кой чёрт на яко́е лі́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)