выдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім-чым.

Разм. Дагаджаць каму‑н. выказваць сваю адданасць. Выдыгаць перад гасцямі. □ Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Колас. // Падлізвацца, ліслівіць. [Нічыпар:] Усе так і выдыгаюць перад ім: — Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трумце́ць ‘дрынкаць, бразгатаць, ляскатаць’ (Шат.), ‘пра паколаты гаршчок, збан, калі па іх стукаюць, правяраючы, ці цэлыя’ (Сцяц. Сл.); відаць, у пераносным сэнсе ‘дранцвець, нямець’: ногі трумцяць, як бы адлятаюць (іўеў., Сл. ПЗБ), ‘бурчэць, выказваць незадавальненне’ (Рэг. сл. Віц.). Фанетычны варыянт да трымцець, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выка́званне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выказваць — выказаць (у 1, 3 знач.).

2. Выказаная думка, погляд. Выказванні класікаў марксізма-ленінізма аб літаратуры. □ Лектар гаварыў, часта спасылаючыся на свае выказванні па гэтаму пытанню. Галавач.

3. Выступленне. Запісаць выказванні на магнітафонную стужку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. жалься; незак.

1. Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць. — Вот едзем, дык едзем! — жаліўся ціха ў цемені стары барадаты селянін. Нікановіч.

2. Наракаць, скардзіцца на каго‑н.; падаваць скаргу. — Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́ць, кажу́, ка́жаш, ка́жа; кажы́; незак.

1. што, без дап. і са злуч. «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні; гаварыць.

К. праўду.

Ён кажа, што гэта няпраўда.

2. Абавязваць, загадваць.

Так кажа мой абавязак.

Так кажа мне маё сумленне.

3. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, гавораць.

Кажуць, што зіма будзе марозная.

|| наз. каза́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.

1. на каго-што і са злуч. «што». Выказваць скаргі (у 1 знач.).

С. на нястачу.

Яна скардзіцца, што ўвесь час хворая.

2. на каго-што. Падаваць скаргу (у 2 знач.).

С. ў суд.

3. на каго (што). Даносіць, нагаворваць (разм.).

С. начальству на калегу.

|| зак. паска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і наска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць у хваляванні (у 1 знач.).

Мора хвалюецца.

2. перан. Перажываць хваляванне (у 2 знач.), знаходзіцца ў трывожным стане.

Х. перад экзаменамі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Выказваць пратэст супраць чаго-н., масавую незадаволенасць чым-н.

Натоўп хваляваўся.

|| зак. усхвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; незак.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца. Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх. Чарот. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што бабка Наста працівіцца гэтаму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выража́ть несов.

1. (обнаруживать) выяўля́ць; (показывать) пака́зваць; (передавать) перадава́ць; (отражать) адлюстро́ўваць;

карти́на выража́ет за́мысел худо́жника карці́на выяўля́е (перадае́) заду́му мастака́;

лицо́ выража́ло гнев твар адлюстро́ўваў гнеў;

2. (высказывать) выка́зваць;

красноречи́во выража́ть свои́ мы́сли красамо́ўна выка́зваць свае́ ду́мкі;

3. мат. выража́ць;

выража́ть в ци́фрах выража́ць у лі́чбах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэпетава́ць ’злавацца, сердаваць’ (Ян.), рыпытова́тэ ’крычаць, лямантаваць’ (драг., Нар. лекс.). Укр. репетова́ть ’крычаць з усяе моцы; плакаць’, репетувати ’лямантаваць; лаяцца’, рус. репетитъ ’хутка гаварыць’, репетитьсявыказваць незадаволенасць’, чэш. repetit ’хутка і невыразна гаварыць’ экспрэсіўнае ад reptati ’рашаць’ < прасл. *rъptati, дзе rъp‑ — гукапераймальная аснова. (Махэк₂, 512–513; Рэйзак, 536–537). Гл. яшчэ рэптаці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)