Клад 1 ’схаваныя каштоўнасці, скарб’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-рус. кладъ ’тс’, серб.-харв. кла̑да ’дабро, маёмасць’, польск. kład ’тс’. Паралелі сведчаць аб тым, што значэнне ’клад’ узнікла яшчэ ў праславянскі перыяд. Этымалогія празрыстая: да klasti (гл. класці). Прасл. kladъ мае дакладную балтыйскую паралель: літ. klõdas ’слой, палажэнне’ (параўн. клад 2), якое да літ. klóti ’рассцілаць, пакрываць’ (Фрэнкель, 274–275).
Клад 2 ’укладка раўніны длы вырабу вугалю’ (Мат. Гом.), ’складзеныя дровы’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.). Да класці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.
1. каго-што. Кінуць (уверх ці пад што-н.).
П. сякеру пад лаўку.
2. што і чаго. Кінуўшы, дадаць.
П. вугалю ў топку.
3. каго-што і чаго. Даць, паслаць дадаткова (разм.).
П. рэзервы на фронт.
П. машыну дроў.
4. каго-што. Употай пакласці каля каго-, чаго-н., падлажыць.
П. лістоўку.
5. каго-што. Падвезці, давезці (разм.).
П. на машыне ў горад.
|| незак. падкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шы́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Спец. Сумесь руды, флюсаў, коксу, вугалю і пад., узятых у пэўных колькасных адносінах, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі. Сталь выплаўлялі ў мартэне. Загружаны шыхта і флюс, і металічны лом, Гудуць фарсункі д’ябальскім агнём, Аж цэх дрыжыць, бы ад землетрасення... Валасевіч.
[Ням. Schicht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́л, -лу м.
1. в разн. знач. пережо́г;
не дапусці́ць ~лу фая́нсу — не допусти́ть пережо́га фая́нса;
п. ву́галю — пережо́г угля́;
2. (пережжённый металл) пережо́г;
кава́лкі ~лу — куски́ пережо́га
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хрумсце́ць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; незак.
Разм. Тое, што і хрумстаць. Каля плота хрумсцелі абабранымі зялёнымі яблыкамі дзеці. Адамчык. Жучок [сабака] хапае цукар на ляту, хрумсціць ім. Лупсякоў. Сняжок хрумсціць пад нагамі. Брыль. Пад нагамі хрумсцела тонкая наледзь. Навуменка. Мякка хрумсціць пад нагамі сушняк. Барадулін. Хрумсцяць у садзе пад падэшвамі крупінкі вугалю ў траве. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлам, ‑у, м.
Спец.
1. Асадак пры электролізе некаторых металаў, у якім ёсць звычайна высакародныя металы.
2. Глеісты асадак каменнага вугалю ці руды пры мокрым абагачэнні.
3. Нерастваральныя ў вадзе злучэнні, якія асядаюць у паравых катлах у выглядзе глею ці цвёрдых кавалкаў.
4. Асадак у выглядзе дробных цвёрдых часціц, які выдзяляецца пры адстойванні, фільтраванні вады.
[Ням. Schlamm — глей, гразь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
Загнуўшы, падшыць краі чаго‑н. Зарубіць хусцінку. Зарубіць ручнік.
зарубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
1. Разм. Зрабіць зарубку (зарубкі) на чым‑н.
2. Спец. Агаліць паверхню пласта, прызначанага для адбойкі. Зарубіць пласт вугалю.
•••
Зарубіць (сабе) на носе — добра запомніць. — Не, брат, ты павінен жыць! .. Зарубі сабе на носе — жыць!.. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзёгаць, ‑гцю, м.
Цёмная густая смалістая вадкасць, якая здабываецца шляхам сухой перагонкі цвёрдага паліва (драўніны, торфу, каменнага вугалю і пад.). Васіль Лявончык у чым быў на калгасным двары, у тым і пайшоў, толькі забег да рымароў і добра змазаў свае ялавыя боты дзёгцем. Шахавец. Пах сасновай смалы так густа напаіў паветра, што яно ў начной цемры здавалася цягучым, як дзёгаць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяспло́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Няздольны даваць патомства; які не дае патомства.
2. Неўрадлівы. Бясплодная глеба. □ Бясплодныя пустыні, дзе нічога не можа расці, пазбаўлены і металу і вугалю. Шахавец.
3. Які не дае вынікаў; бескарысны. Дзед Талаш ускінуў плячамі, ямчэй падаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачамі навакол і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлак, ‑у, м.
1. Расплаўленая ці застылая маса розных прымесей, попелу і флюсаў, якая з’яўляецца пабочным прадуктам металургічнай вытворчасці. І кожны раз, калі вырываецца цяжкі паток металу з латкоў домнаў і мартэнаў, людзі гарачых цэхаў бачаць, як усё менш і менш выходзіць шлаку, усё больш мацнейшай робіцца сталь. «Беларусь». [Дзіміна] стаяла крыху ўбаку і безуважна пазірала, як плавільшчык качаргой ачышчае печ ад шлаку. Карпаў. // перан. Пра тое, што непатрэбна, не мае каштоўнасці, з’яўляецца лішнім, шкодным. Фашызм — шлак чалавецтва.
2. Попел каменнага вугалю ў топцы, які сплавіўся ў цвёрдую масу. Шура ссунуўся з вагона, назбіраў каля рэек шурпата-наздраватых камякоў шлаку, падаў дзядзьку Мікалаю. Ставер. Там [на гарадской ускраіне] не толькі вуліцы, нават гароды засыпаны шлакам ад перагарэлага вугалю. Ус.
3. Слой, які ўтвараецца на паверхні наплаўленага металу пры дугавой электразварцы.
4. звычайна мн. (шла́кі, ‑аў). Адходы фізіялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме (не засвоены бялок і інш. рэчывы).
[Ням. Schlacke.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)