начо́ўкі, ‑човак; адз. няма.

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. Немаладая жанчына ў белай хусцінцы, нацягнутай на лоб, мыла штосьці ў начоўках. Хадкевіч. Тацяна пачала купаць Віктара. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся. Шамякін. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцяка́ць, ‑ае; незак., што.

1. Агінаць, абыходзіць што‑н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б’е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер. // Абходзіць, аб’язджаць, абмінаючы каго‑, што‑н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе.

2. Разм. Сцякаць з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Перапынак паміж урокамі. Вялікая пераменка. Малая пераменка. □ У часе пераменак па калідорах і аўдыторыях усе яны шумелі, ганяліся адны за другімі, дурэлі, як гэта ўласціва моладзі. Колас.

2. Камплект (бялізны, адзення) на змену. [Галя:] — Ну, пасцель. Пераменку такую-сякую. Рабочую адзежу трэба мець. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камода ’невысокая шафа з некалькімі шуфлядамі для захавання бялізны і розных хатніх рэчаў’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сл. паўн.-зах.), камод ’тс’ (Яруш.). З польск. komoda ’тс’, якое з франц. commode ’выгодны’ < лац. commodus ’тс’ (Слаўскі, 2, 388–389). Форма без ‑а прыйшла з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

луг 1, ‑у, М лузе, м.

Сенажаць, пераважна заліўная, накрытая шматгадовай травяністай расліннасцю. Мурожны луг. □ А луг зялёным аксамітам, Вянкамі кветак апавіты, Разлёгся ў роскашы-красе. Колас. Са смугі выступалі.. бяскрайнія лугі з крыху сумнымі стагамі. Карпаў.

луг 2, ‑у, М лузе, м.

Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам (ужываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.); шчолак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаёнка1 ’адна асобай штука бялізны’ (Мядзв.), ’ануча (аб чалавеку)’ (Нас.). Да лайно3 (гл.). Суф. ‑ёнка ў выніку намінацыі ⁺лаёная бялізна, адзежына (як бялёнка, цалёнка, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103).

Лаёнка2, ла́інка ’безупынны гоман, крык з брыдкіх, абразлівых слоў’ (КЭС, лаг.). Да ла́янка < ла́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паза́лкі ’шчолак; брудная вада пасля мыцця бялізны’ (Гарэц., Касп., Бяльк., Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Інстр. I; КЭС, бых., шкл.), пазо́лкі (КЭС, мазыр.), пазо́лы (Клім., Влад.), позо́л, позо́лкі, позо́лье, позо́лінье (ТС) ’тс’. Рус. па́золки, укр. па́зілки, па́золки ’тс’. Бязафікснае і з суф. ‑к‑ утварэнне ад пазоліць < зала (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус. пантало́ны або польск. pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўчуга́н ’аўчарка, сабака, які вартуе авечак’ (Нас.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад аўца па тыпу ваўчуганбялізны воўк’, зладзюган ’злодзей’, якім адпавядаюць формы на у́га (ю́га): ваўчуга, зладзюга, параўн. Карскі 2-3, 33. Адсутнасць або незафіксаванасць зыходнай формы *аўчу́га, магчыма, указвае на сувязь (частковая калька?) з літ. avìganis ’аўчар’, ’аўчарка’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 193, 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўтру́к ’абжора, дармаед’ (Касп.), Баўтрамей (уласн. імя) (Нас.), ’непаваротлівы хлопчык, які толькі капрызіць’ (Нас.), баўтрю́к ’нехлямяжы, таўстапузы чалавек’ (Нас.), баўтру́с ’непаваротлівы, свавольны хлопчык’ (Нас.). Рус. дыял. бавтрю́кбялізны чалавек; гультай, дармаед’ (смал.). Параўн. і ўкр. прозвішча Бовтру́к. Ад уласнага імя Баўтрамей (так Нас.), скарочаныя формы якога давалі розныя пейаратыўныя назвы (параўн. Брукнер, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)