раздурэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які раздурэў, развесяліўся. [Рыпіна Ціткова] паглядзела на раздурэлых маладзіц і сказала, але быццам усцешаная чым: — І праўда, панапіваліся бабы!.. Чыгрынаў.

2. Які распусціўся, разленаваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлаго́днець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Паддацца лагоднасці, стаць лагодным, ласкавым. Васіль развесяліўся, разлагоднеў, быццам не ён сам, а Хведар зрабіў яму даўно жаданую ласку. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сівагало́вы, ‑ая, ‑ае.

З сівой галавой. [Яраш] бадай пакутаваў, калі бачыў, што маладыя ўрачы баяцца яго і праяўляюць залішнюю пачцівасці, быццам ён сапраўды сівагаловы прафесар, сусветнае свяціла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дабру́ткі ’зусім добры (цэлы)’ (Сцяц.). Такая суфіксацыя як быццам не характэрна для бел. мовы. Таму можна лічыць, што гэта запазычанне з польск. dobrutki (утварэнне ад dobry).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

давяршы́ць, ‑вяршу, ‑вершыш, ‑вершыць; зак., што.

Закончыць, завяршыць. Давяршыць пачатую справу. □ Далейшы шлях атрада,.. як быццам знарок дзеля таго, каб давяршыць найбольшы гарт выпрабавання, быў асабліва цяжкім. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́чара, прысл.

Вечарам, да надыходу ночы. Звечара .. [салдат] падганяў коней, быццам спяшаўся прыспець некуды да нейкага пэўнага часу. Лобан. — Варту пастаў, ціхую такую, непрыкметную — асабліва звечара ды ноччу. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. расслаб, ‑бла; зак.

Стаць слабым, ненапружаным; аслабець. Усе мускулы, здаецца, расслаблі, угаманіліся, быццам адпушчаныя струны. М. Ткачоў. Рукі .. [Сцяпанавы] адразу расслаблі, упусцілі акраец. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чамярва́, ‑ы, ж.

Абл. Пра вялікую колькасць дзяцей. — От, чамярва, — быццам жалячыся, ужо гаварыў стары мне. — Ці ты крычы, ці ты прасі іх [дзяцей] — усё роўна ратунку няма. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сядно́ ’усё роўна; як быццам’ (ст.-дар., ганц., Сл. ПЗБ, Янк. 3.; люб., Ск. нар. мовы), седно ’усё роўна’ (ТС). Утворана ў выніку сцягвання выразу усё адно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буравы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка. / у знач. наз. бурава́я, ‑ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла сваім прывычным паўсядзённым жыццём. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)