спо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Паўзком дабрацца куды‑н. і вярнуцца назад. Калі там прыціхла, .. [Рыбак] на кукішках споўзаў па шапку і зноў прыхінуўся плячамі да халоднай мураванай сцяны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцюдзёна, безас. у знач. вык.

Разм. Пра нізкую тэмпературу паветра. Ля кручы было сцюдзёна, дзьмуў золкі вецер. Быкаў. Віхор пачаў круціць, Маланка заіграла — І сцюдзёна і жудасна зрабілася. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фён, ‑у, м.

Цёплы і сухі вецер, які дзьме з гор у даліну. Падзьмуў фён, і ў небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары — хутка пасоўваўся дождж. Быкаў.

[Ням. Föhn ад лац. favonius — цёплы заходні вецер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шку́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы шкурніку (у 2 знач.). Шкурніцкі падыход да жыцця. □ А можа справа ў далёкім шкурніцкім разліку дзеля свайго паратунку, ад якога заўжды патыхае здрадай? Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. закурваць ​2 — закурыць ​2 (у 1 знач.).

2. Тое, што кураць; курыва. [Карпенка] намацаў кішэні, выцягнуў закурку, згарнуў цыгарку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аскалёпак, ‑пка, м.

Разм. Тое, што і аскабалак. У расчыненай грубцы ладна гарэлі хвойных аскалёпкі. Быкаў. / у перан. ужыв. [Сітоў] пасмяяўся з маіх страхаў: «Хведар проста некультурны. Аскалёпак старога Зарэчча». Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца мокрым, вільготным. Дождж усё капаў і капаў рэдкімі кроплямі, ад якіх макрэў твар. Быкаў. Пад нагамі ў двары макрэла жоўтае лісце з яблыні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Злаўчыўшыся, зрабіць што‑н. Авечкі спуджана кідаліся з кутка ў куток, гэтую ж, з белай плямкай на лобе, стары падлаўчыўся схапіць за шэрсць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падта́лы, ‑ая, ‑ае.

Які злёгку падтаў, растаў. Наўкола ляжала шэрая ноч з плямамі падталага снегу ў доле. Быкаў. І на полі ў барознах хлюпкіх Лёд падталы ў вадзе стаіць. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намно́га, прысл.

У значнай ступені, значна. Намнога лепш. Намнога перавысіць норму выпрацоўкі. □ Праз колькі хвілін можна было разабраць, што ішлі мужчыны. Задні намнога адстаў ад пярэдняга, высокага і плячыстага. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)