вятро́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўтавата-белым суквеццем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Памаражы́ць, поморожиты ’зацвісці троху (аб хлебе)’ (Клім.). Відаць, ад марожаны < мароз (г. зн. пакрыцца белым налётам). Параўн. польск. morożowaty ’аб масці каня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабялі́цца, ‑бялюся, ‑белішся, ‑беліцца; зак.

1. Пакрыць сабе твар бяліламі.

2. Стаць, зрабіцца белым у выніку спецыяльнай апрацоўкі. Сцены добра пабяліліся. // Пакрыцца чым‑н. белым. Пабяліліся кусты, пабяліліся масты, пабяліліся пянькі, прытупіліся канькі. Шушкевіч. Гімнасцёрка пабеліцца потам салёным, губы высушыць горкая смага... Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.

1. Зрабіць белым, пакрыўшы бяліламі, мелам і пад. Забяліць цёмныя палосы. // Зрабіць белым, пакрыўшы сабой. Першая пароша забяліла прасторы. Сабаленка.

2. Прыправіць страву малаком, смятанай. Забяліць булён. □ — Капуста посная. Пачакай, я смятанаю забялю ды малака прынясу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́гній, ‑ю, м.

Хімічны элемент, лёгкі, коўкі метал серабрыста-белага колеру, які гарыць яркім белым полымем.

[Лац. magnium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́йра, ‑ы, ж.

Марская палярная птушка сямейства чысцікаў з чарнавата-бурым апярэннем зверху і белым знізу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́луб, -а, мн. галубы́, галубо́ў, м.

Птушка сямейства галубіных пераважна з шаравата-блакітным ці белым апярэннем і вялікім зобам.

Дзікі г.

Г. міру (відарыс белага голуба як сімвал міру).

|| памянш. галубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. галубі́ны, -ая, -ае.

Галубіныя гнёзды.

Галубіная пошта.

Галубіная душа (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белаце́лы, ‑ая, ‑ае.

З белым целам. Заяц стаяў голы па пояс, белацелы, худы, з вострымі плячамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саро́ка, -і, ДМо́цы, мн. -і, -ро́к, ж.

1. Птушка сямейства крумкачовых з доўгім хвастом і чорным з белым апярэннем.

2. перан. Пра балбатлівага, шумнага чалавека.

Сарока на хвасце прынесла — пра навіну, весткі, атрыманая невядома адкуль (жарт., іран.).

|| прым. саро́чы, -ая, -ае і саро́чын, -а.

Сарочына гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забяле́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.

2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)