драндуле́т, ‑а, М ‑лене, м.

Разм. жарт. Пра стары экіпаж, аўтамабіль і пад. Але ж і у Засталося машыне! Крыло пагбанае, сплюшчанае, нібыта прыкіпела да скручанага кранштэйна фары. — Таа-ак.. Дасталося, Санька, і твайму драндулету. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэклама́цыя, ‑і, ж.

Заява пра недахопы, выяўленыя ў атрыманай прадукцыі або ў выкананай рабоце з патрабаваннем аплаціць страты. На завод плылі рэкламацыі: аўтамабіль бездакорна павінен быў слухацца і ў афрыканскую спёку, і ў сібірскія маразы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяга́ч, ‑а, м.

Аўтамабіль ці трактар з моцнай цягай (у 2 знач.) для буксіроўкі прычэпаў. Грукаталі цягачы з важкімі гарматамі і прычэпамі, ад поступу якіх уздрыгвала зямля. Мележ. Панясліся танкі далей, І скрыпелі цягачы, І «кацюшы» азаралі Бліскавіцай далячынь. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

1. Механізм або сукупнасць механізмаў, што выконваюць пэўную работу, ператвараючы адзін від энергіі ў другі.

Паравая м.

Вязальная м.

2. перан. Аб арганізацыі, асобе, якая дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма.

Ваенная м.

3. Тое, што і аўтамабіль.

Легкавая м.

|| прым. машы́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

М. парк.

М. пераклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыці́шыць, -і́шу, -і́шыш, -і́шыць; -і́шаны; зак.

1. што. Зрабіць менш чутным; прыпыніць работу (матора), прыглушыць.

П. радыёпрыёмнік.

П. матор.

2. што. Запаволіць (рух, хаду і пад.).

Аўтамабіль прыцішыў ход.

П. хаду.

3. перан., што. Паслабіць, суцішыць (якое-н. пачуццё, адчуванне; разм.).

П. боль.

4. каго-што. Заспакоіць, суняць (разм.).

П. дзяцей.

|| незак. прыці́шваць, -аю, -аеш, -ае і прыціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

Круціцца, не рухаючыся з месца (пра колы аўтамабіля, паравоза і пад.). Матор раве, заднія колы буксуюць, а машына стаіць. Хомчанка. // Пра аўтамабіль і пад., у якога колы круцяцца на адным месцы. Ехаць прыйшлося доўга, машыны часта буксавалі. Новікаў. // перан. Не рухацца наперад, таптацца на адным месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыстэ́рна, ‑ы, ж.

Рэзервуар для захоўвання і перавозкі вадкасцей. Напоўняць [ветракі] цыстэрны празрыстай вадой. Астрэйка. // Вагон ці аўтамабіль з цыліндрычным рэзервуарам для перавозкі вадкасцей, газаў і пылападобных грузаў (цэменту і інш.). Потым над палоскай ельніку мы ўбачылі паравоз, за ім жвава беглі, пазвоньваючы на рэйках, цыстэрны і чырвоныя вагоны таварняка. Хадкевіч.

[Ад лац. cisterna — вадаём.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўто́бус (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Autobus, якое з франц. autobus; утворана з autoаўтамабіль і суфіксальнага элемента ‑bus (адсечаная канцавая частка з omnibus ’экіпаж для ўсіх’), гл. Шанскі, 1, А, 31, дзе насуперак Фасмеру, 1, 60, адмаўляецца па гістарычных прычынах польскае пасрэдніцтва. Пра элемент ‑бус гл. таксама Лапіна, РР, 1968, 5, 110–111; Брагіна, Неологизмы в рус. яз., M., 1973, 188–190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амфі́бія, ‑і, ж.

1. Земнаводная жывёліна (лягушкі, трытоны і інш.), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.

2. Расліна, якая жыве ў вадзе, але можа жыць і на сушы.

3. Самалёт, які можа ўзлятаць і садзіцца на ваду і на сушу; аўтамабіль, танк, якія могуць рухацца на вадзе і на сушы.

[Грэч. amphibios — земнаводны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкаці́ць сов.

1. в разн. знач. подкати́ть;

п. бо́чку да га́нка — подкати́ть бо́чку к крыльцу́;

аўтамабі́льі́ў да пад’е́зда — автомоби́ль подкати́л к подъе́зду;

2. безл. (о тошноте и т.п.) подкати́ть, подступи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)