Зго́да ’лад’. Рус. сго́да ’шчасце’ (Даль), укр. зго́да, польск. zgoda, чэш. shoda, славац. zhoda ’лад’, н.-луж. zgoda ’добрае надвор’е’, славен. zgọda ’выпадак’, серб.-харв. зго̏да ’выпадак, умова, зручнасць’, балг. зго̀да ’зручныя абставіны, выпадак’, ’згода’, макед. згода ’зручнасць, выпадак’. Ц.-слав. (серб.) съгода ’выпадак’ (Міклашыч, Lex. palaeosl., Данічыч). Ст.-рус. згода (1493 г., у «польск. справах») ’умова, згода’. Ст.-бел., ст.-укр. згодамір’ (Сінаніма). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова sъ‑god‑i‑ti () (гл. год, гадзіцца), які меў шырокае кола значэнняў, у тым ліку ’згаджацца, быць падыходзячым, трапляцца’. Бел. значэнне ўказвае, верагодна, на польск.-укр. бел.-славац. арэал, магчыма, хаця і не абавязкова пад польск. уплывам ці з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Пераставаць жыць. [Ірынка:] Мама, калі ўмірала, сказала мне, што гэта вы згубілі нас навек і майго тату. Чорны. // Вянуць, сохнуць (пра расліны). Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што ў лузе адзінока Сохне-умірае. Колас.

2. перан. Знікаць, прападаць. На ўсе варожыя пагрозы, на тэрмаядзерны ўвесь жах два словы даў твой ясны розум, што не ўміраюць у вяках: Мір! Дружба! Дубоўка.

3. перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.). Старое ўмірае, а новае нараджаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́ўны в разн. знач. прогресси́вный;

усё ~нае чалаве́цтва змага́ецца за мір ва ўсім све́це — всё прогресси́вное челове́чество бо́рется за мир во всём ми́ре;

~ная апла́та пра́цы — прогресси́вная опла́та труда́;

п. пада́такэк. прогресси́вный нало́г;

п. паралі́чмед. прогресси́вный парали́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раць, ‑і, ж.

Уст., паэт.

1. Войска, ваенны атрад. За справу святую свабоды і чэсці Ідзе незлічоная, дужая раць. Броўка. Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці, Свабоду, мір, як іх ганцы, Прыносяць кожнай хаце. Колас. // перан.; каго-чаго ці якая. Разм. Пра вялікі натоўп, пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Пра што .. [Кастусь] напісаў бы? Ну, вядома, пра лясных жаваранкаў.. Пра Нёман і квяцістыя лугі, калі на іх выходзіць раць дужых касцоў. С. Александровіч. Жанчыны пятай брыгады, убачыўшы гэтую раць [калгасніц], ад здзіўлення анямелі. Дуброўскі.

2. Бітва, вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́ннасць, ‑і, ж.

1. Кніжн. Дзейнасць. Тым жа часам камсамольская ячэйка і яе сакратар набывалі ў Затонні ўсё большае значэнне, у меру таго, як разгортвалі яны сваю чыннасць. Колас. Першым актам чыннасці вясковых камсамольцаў было зруйнаванне «святога калодзежа». Навуменка.

2. Уласцівасць чыннага (у 2 знач.). Колькі чыннасці, пагляньце, Колькі важнасці ў хадзе! Туфлі рыпаюць пад глянцам: «Прэч з дарогі! Туз ідзе!». Гілевіч. А ў залах тых чынна. Манішкі і фракі. Не верце ў чыннасць! Вось доларам бразнуць — І зноўку на мір наш пачнуцца атакі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Паставіўшы, змясціўшы куды‑н., устанавіць належным чынам. Хлопец у цяльняшцы звалок да металічнага чоўна пераносны матор, усталяваў яго і, ні пра што не пытаючыся, торгаў за ланцужок бітых дзесяць хвілін, намагаючыся завесці сваю «канструкцыю». Караткевіч. І толькі зрэдку, трапляючы па справах у гэты дом, у якім калгаснікі ўсталявалі ваўначоску, той-сёй возьме бывала ды і прыгадае Ігната. М. Ткачоў.

2. Зрабіць моцным, устойлівым, надзейным існаванне чаго‑н. Усталяваць уладу. Усталяваць мір на ўсёй зямлі. // Прывесці ў пэўны парадак, наладзіць. Усталяваць жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калатня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Сварка, звычайна з пабоямі (у хаце, у сям’і). Мір і спакой гэтаму дому. А то ў другую хату зойдзеш, ідзе такая калатня, што хоць ты вушы затыкай. Гурскі.

2. перан. Бойка, вайна. Раз увосень, калі канчалася вайна, малады чырвонаармеец хадзіў.. і прыглядаўся да асобных будынкаў, што нейкім парадкам асталіся пасля гэтакай калатні. Чорны. Глядзела сонца ў засмучэнні На калатню варожых станаў. — Не вырваць злу ад зла кайданаў. Колас. // Мітусня, неразбярыха, перапалох. Учора ў гэтай самай цырульні была калатня: цэлы дзень дэфензіўшчыкі затрымлівалі і абшуквалі ўсіх. Сабаленка.

3. Дзеянне паводле дзеясл. калаціць (у 1 знач.); хістанне, дрыжанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́гчы, ‑ляжа; ‑ляжам, ‑ляжаце, ‑лягуць; пр. палёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; зак.

1. Прыняць ляжачае, гарызантальнае становішча — пра ўсіх, многіх. Мужчыны пазаганялі коней у лозы і паляглі тут жа ў засені. Хадановіч. Калі дзеці палезлі спаць, Іван Пракопавіч падышоў да этажэркі, да кніг. Навуменка.

2. Прыгнуцца сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны). Палягло на вытаптанай і размоклай зямлі пацямнеўшае жыта. Лынькоў. Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася. Сачанка.

3. перан. Быць забітым, загінуць — пра ўсіх, многіх. Але суровы лёс салдацкі Ім выпаў — выжыць не змаглі. Ляжаць яны ў магілах брацкіх — За мір, за шчасце паляглі. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

1. Дараваць каму‑н. віну; пашкадаваць каго‑н. [Талаш:] — Це памілуе вас пан, прыпомніць кожны дубок, высечаны ў лесе, рагач, што выкапалі вы для сахі. Колас. У Колі ўжо так павялося: нашкодзіў — прасі прабачэння, памілавалі — пачынай зноў! Карпюк. Ты нёс праз гром і ўсе нягоды У цыраваным ранцы мір. І лёс памілаваў — з паходу Прыйшоў, не лёгшы дзесьці ў жвір. Бялевіч.

2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму. «Прашэнне, Сашанька, падай і цар памілуе... пішы...» — У ціхім голасе адчай, мальба збалелае душы. Вялюгін.

памілава́ць, ‑лу́ю, ‑лу́еш, ‑лу́е; зак., каго-што.

Мілаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паві́нен, ‑нна, у знач. вык. (часцей з інф., з дзеясл. «быць» або без апошняга).

Абавязан, вымушан што‑н. рабіць, або мець якую‑н. якасць. Мы павінны змагацца за мір. □ Чалавек! Ён павінен быць варты свайго месца на зямлі. Карпаў. // Аб тым, што абавязкова здарыцца. Зацменне месяца павінна быць у 11 гадзін вечара. □ [Васіль:] — Мінут праз дзесяць тут па графіку павінен прайсці наступны поезд... Васілёнак. // Ужываецца для вырашэння магчымасці, непазбежнасці чаго‑н. Ён павінен хутка з’явіцца. □ [Муляры] павінны будуць сабрацца неўзабаве, перад закладкаю галоўнага будынка. Чорны. Не мае права жартаваць .. [Марына сваім] лёсам. Яна маладая, яна павінна быць шчаслівая па-сапраўднаму. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)