у ЗША, у штатах Ілінойс, часткова — Індыяна і Кентукі. Пл. 122 тыс.км². Вугляносныя адклады сярэдняга і верхняга карбону. Агульныя запасы каля 365 млрд.т. Вуглі бітумінозныя. Прамысл. распрацоўка падземным спосабам з 1875, кар’ерамі з 1928. Цеплыня згарання 25,5—34,7 МДж/кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІНО́ЙСКІ ВО́ДНЫ ШЛЯХ (Illinois Waterway),
каналізаваны водны шлях у ЗША (штат Ілінойс), які злучае сістэму Вялікіх Азёр з р. Місісіпі. Пачынаецца каля г. Чыкага з воз. Мічыган, праходзіць па Чыкагскім канале, рэках Дэс-Плейнс, Ілінойс, канчаецца каля г. Графтан на р. Місісіпі. Адкрыты ў 1933. Даўж. 526 км, глыб. 3,7—5,7 м; 7 шлюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІНО́ЙСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
у ЗША (штаты Ілінойс, Індыяна, Кентукі), у басейне ніжняга цячэння р. Агайо. Пл. 275 тыс.км². Нафтагазаносныя адклады палеазою. Больш за 1100 нафтавых і 200 газавых пакладаў (пераважна дробных). Пачатковыя запасы 544 млн.т нафты і 70 млрд.м³ газу. Гал. нафтавыя радовішчы: Олд-Ілінойс, Сейлем, Клей-Сіці, Нью-Хармані.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭБС (Krebs) Эдвін (н. 6.6.1918, г. Лансінг, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Ілінойскіун-т (1940) і мед. школу Вашынгтонскага ун-та (1943). З 1948 у Вашынгтонскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі біяхім. рэакцый у клетках. Разам з Э.Фішэрам адкрыў шэраг ферментаў, што зваротна фасфарыліруюць бялкі. Нобелеўская прэмія 1992 (з Фішэрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЙДЖЭЛ, Нейгел (Nagel) Стывен (н. 27.10.1946), касманаўт ЗША. Бакалаўр навук у галіне аэранаўтыкі і астранаўтыкі. Скончыў Ілінойскіун-т (1969). З 1979 у групе касманаўтаў НАСА Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 17—24.6.1985 — на КК «Дыскаверы», 30.10—6.11.1985 — на КК «Чэленджэр», 5—11.4.1991 — на КК «Атлантыс», 26.4—6.5.1993 — на КК «Калумбія». У космасе правёў 30,1 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДЭ́Р (Alexander) Дэнтан Юджын (н. 18.12.1917, Патомак, штат Ілінойс, ЗША),
амерыканскі генетык і селекцыянер раслін. Праф. (1963). Замежны чл. УАСГНІЛ (1970). Скончыў Ілінойскіун-т (1941). З 1951 на агранам. ф-це гэтага ун-та. Навук. працы па тэарэт. і метадычных пытаннях генетыкі і селекцыі раслін. Распрацаваў генет. асновы селекцыі кукурузы. Стварыў некалькі дзесяткаў ліній і гібрыдаў высокаўраджайнай кукурузы з павышанай колькасцю незаменных амінакіслот і бялкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРП (Sharp) Філіп (н. 6.6.1944, г. Фалмут, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Ілінойскіун-т (1969). З 1969 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1974 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та. У 1982—91 дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў. Навук. працы па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных. Адначасова і незалежна ад Р.Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (з Робертсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНЬЁ (Vigneaud) Вінсент Дзю (18.5.1901, г. Чыкага, ЗША — 11.12.1978),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1944). Скончыў Ілінойскіун-т (1923) і Мед. школу Рочэстэрскага ун-та (1927). З 1929 у Ілінойскім ун-це, з 1932 праф. ун-та Дж.Вашынгтона, у 1938—75 Корнелскага ун-та. Навук. працы па хіміі гармонаў, вітамінаў, антыбіётыкаў. Даследаваў хім. будову інсуліну і біяціну, устанавіў структуру і сінтэзаваў вазапрэсін, аксітацын, вітаміны групы В. Прапанаваў метады сінтэзу, ачысткі і вылучэння антыбіётыкаў. Нобелеўская прэмія 1955.
Літ.:
Волков В.А., Вонскнй Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 157.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЙЗІ (Doisy) Эдуард Адэлберт (13.11.1893, г. Хума, штат Ілінойс, ЗША — 23.10.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1938). Скончыў Ілінойскіун-т (1914). Д-р філасофіі (1920), праф. (1923). У 1914—17 працаваў у Гарвардскай мед. школе, з 1919 у Вашынгтонскім ун-це, у 1923—65 — у мед. школе пры Ун-це ў Сент-Луісе. Навук. працы па вывучэнні структуры вітамінаў і гармонаў. Вылучыў у крышталічнай форме жан. палавыя гармоны эстрон (1929) і эстрадыёл (1936). Адкрыў хім. структуру вітаміну K, ідэнтыфікаваў K1 і K2, сінтэзаваў вітамін K1 (1939). Нобелеўская прэмія 1943 (разам з Г.Дамам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛІ (Holley) Роберт Уільям (28.1.1922, г. Эрбана, ЗША — 11.2.1993),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1968), Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1947). Скончыў Ілінойскі (1942) і Корнелскі (1947) ун-ты. З 1947 у Вашынгтонскім, з 1948 у Корнелскім ун-тах. З 1966 у Ін-це Солка, адначасова з 1968 ва ун-це Каліфорніі (г. Сан-Дыега). Навук. працы па расшыфроўцы будовы індывід. транспартных РНК (тРНК). Атрымаў (1962) высокаачышчаныя прэпараты 3 прыродных тРНК і вызначыў (1965) поўную структуру адной з іх — аланінавай. Нобелеўская прэмія 1968. (з Х.Г.Каранам, М.У.Нірэнбергам).